Семена элитного картофеля предлагает приобрести жителям Докшицкого района фермер Германович

kartofel

Фермер-глыбачанін Вячаслаў Германовіч, якога добра ведаюць ужо і многія жыхары нашага раёна, каму даводзілася купляць вырашчаную нястомным працаўніком агародніну, справу сваю паспяхова развівае на працягу больш як дзесяці гадоў. На палях дзейсны і таленавіты аграрый вырошчвае збожжавыя – ячмень і пшаніцу, бульбу і капусту. На зіму ў Германовіча закладзена 100 тон “другога хлеба”: 60 тон будзе пасеяна, 40 – прададзена ахвотным завесці новыя і правераныя часам высокаўраджайныя сарты. Рэалізацыя насеннай бульбы ўжо пачалася.

Глыбоцкі фермер на сённяшні дзень апрацоўвае 200 гектараў зямлі, якую любіць усім сэрцам і да якой адносіцца па-сялянску трапятліва. Для правядзення работ каляндарнага цыклу ў Германовіча маецца ўся неабходная тэхніка і, вядома ж, жаданне і ўменне працаваць. Дзякуючы немалому вопыту, смеласці ў эксперыментатарстве, кожны год ён атрымлівае выдатныя ўраджаі гародніны і збожжавых, рэалізуе прадукцыю па прымальных цэнах і мае ўсе падставы сцвярджаць аб яе высокай якасці.

– Я катэгарычны праціўнік усялякай “хіміі”, якую часам прымяняюць для павелічэння ўраджаю, – прадукт павінен быць чыстым, – гаворыць Вячаслаў. – А для таго, каб твае старанні не прапалі дарэмна, трэба абавязкова захоўваць севазварот і правільна падбіраць насенны матэрыял. Калі марыце пра багаты ўраджай збожжавых, не пашкадуйце грошай на элітныя сарты, купляйце зерне ў надзейнага, праверанага вытворцы. Гэта ж датычыцца і бульбы. Зыходзячы са свайго шматгадовага вопыту, з упэўненасцю магу параіць на нашых землях саджаць раннія сарты: гэта спрыяе не толькі максімальна хуткаму атрыманню ўраджаю, але і магчымасці пазбегнуць рознага роду захворванняў гэтай расліны сямейства паслёнавых – у прыватнасці, фітафтарозу, як самага распаўсюджанага і шкоднага. Да таго ж клубні можна паспець выкапаць і пакласці на захоўванне ў спрыяльнае надвор’е, калі яшчэ не пачаліся зацяжныя восеньскія дажджы і лёгкія маразы. Таксама не варта спяшацца пасадзіць бульбу як мага раней – за пасадку ў добра прагрэтую зямлю яна аддзячыць хуткім ростам і шчодрым завязваннем маладых клубняў.

Вопытны фермер лічыць, што на нашых землях лепш за ўсё зарэкамендавалі сябе сарты “скарб”, “брыз”, “Рагнеда”, “каралева Анна”. Стабільны і высокі ўраджай даюць таксама “гала” і “рыв’ера” (ультраранні). Радуюць ураджаем і смакавымі якасцямі “вега” (сорт да ўсяго засухаўстойлівы і не баіцца фітафтарозу), “імпала”, “джувел”, “лілея”. Рэалізуе Вячаслаў і абсалютна новыя сарты – “каломба” і “Юлія”. Элітную бульбу ён набываў у інстытуце насенняводства, атрымаў выдатны новы матэрыял, якім з радасцю падзеліцца і з суседзямі-дакшычанамі. Звяртайцеся.

bez-imeni-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *