Докшицких передовиков жатвы поздравила председатель Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

ДП "Гняздзілава-Агра": пасля ўручэння ўзнагарод механізатарам Паўлу і Юрыю Ламановічам.

ДП «Гняздзілава-Агра»: пасля ўручэння ўзнагарод механізатарам Паўлу і Юрыю Ламановічам.

Ушанаванне перадавікоў жніва працягваецца. На гэтым тыдні з такой місіяй чатыры сельгаспрадпрыемствы нашага раёна ў суправаджэнні старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіля Васюковіча і ўдзельнікаў Докшыцкага аўтаклуба наведала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Першым па маршруце стала ААТ “Таргуны”, дзе падзякі і падарункі ад шаноўнай госці прымалі галоўны аграном Андрэй Зінкевіч, старшыя камбайнеры Аляксандр Трус і Уладзімір Сайковіч, вадзіцель, які працаваў на адвозцы збожжа, Анатоль Трус.

ААТ “Барсучанка”: Сяргей Бараноўскі і Анатоль Каралёнак.

ААТ “Барсучанка”: Сяргей Бараноўскі і Анатоль Каралёнак.

У ДП “Гняздзілава-Агра” словы падзякі і віншаванні гучалі ў адрас братоў-механізатараў Юрыя і Паўла Ламановічаў, без якіх у гаспадарцы як без рук і падчас пасяўной кампаніі, і на кормаўборцы, і на жніве.

На палетках за вёскай Грынеўшчына “знайшлі” старшых камбайнераў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Яўгена Ярмаковіча і Яўгена Машко. Атрымалі ўзнагароды пад урачысты найгрыш на баяне Алега Калягі – і хуценька падняліся на мосцікі сваіх камбайнаў. Аграсэрвіс – гаспадарка немаленькая, палі неабсяжныя, ды і расслабляцца пакуль яшчэ рана: восень – работ восем.

Узнагароджванне старшы камбайнераў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Яўгена Машко і Яўгена Ярмаковіча.

Узнагароджванне старшых камбайнераў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Яўгена Машко і Яўгена Ярмаковіча.

У ААТ “Барсучанка” адзначалася добрасумленная і плённая праца старшага камбайнера Сяргея Бараноўскага і вадзіцеля на адвозцы збожжа Анатоля Каралёнка.

Таццяна Філімонава: – Традыцыйна ўсе галіновыя прафсаюзы – а іх у нас пятнаццаць – у перыяд уборачнай кампаніі прымаюць удзел ва ўшанаванні перадавікоў. Прыемна, што ўсе работнікі прафсаюзаў разумеюць значнасць праяўлення такой вось павагі да працаўнікоў сяла, якія ствараюць нашу харчовую бяспеку, што, несумненна, з’яўляецца залогам міру, дабрабыту і развіцця краіны. Мы, члены прафсаюза культуры і інфармацыі, заўжды побач з аграрыямі: гэта канцэрты на палях, удзел у святкаванні зажынак і дажынак, асвятленне ў СМІ нялёгкай, але такой высакароднай і патрэбнай усім нам працы хлебаробаў.

Наш галіновы прафсаюз толькі ў гэтым годзе ўзнагародзіў больш за сто працаўнікоў сяла. Заўжды імкнёмся выбіраць раёны, на долю якіх прыпадае менш увагі. І мая асабістая пазіцыя – сказаць “дзякуй” людзям, якія менш прыкметныя на абласным, рэспубліканскім узроўнях па незалежных ад іх прычынах: не настолькі ў іх перадавая тэхніка, не настолькі пладародныя землі. Аднак яны гэтак жа добрасумленна працуюць і робяць важкі ўнёсак у агульны хлебны каравай.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *