Докшицкое ПМС выполняет широкий спектр строительных, мелиоративных, культуртехнических работ

Дарогу ў ДП “Гняздзілава-Агра”, якая дазволіць скараціць адлегласць паміж Мацееўцамі і Гняздзілавам, будуе брыгада ў складзе прараба Барыса Семяшчонка, машыніста экскаватара Віктара Бабачонка, рабочых Сяргея Жабкіна і Андрэя Паўловіча.

Дарогу ў ДП “Гняздзілава-Агра”, якая дазволіць скараціць адлегласць паміж Мацееўцамі і Гняздзілавам, будуе брыгада ў складзе прараба Барыса Семяшчонка, машыніста экскаватара Віктара Бабачонка, рабочых Сяргея Жабкіна і Андрэя Паўловіча.

Сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі меліярацыйных сістэм, рэканструкцыя якіх у мінулым годзе набыла новы імпульс. Пытанне на асобным кантролі ў Прэзідэнта, паколькі менавіта дзякуючы рабоце меліяратараў аграрыі атрымліваюць у распараджэнне кардынальна абноўленыя сельгасугоддзі, якія даюць больш высокія ўраджаі. Ды і ўстойлівае развіццё аграпрамысловага комплексу нельга ўявіць без утрымання зямель у парадку.

Докшыцкае ПМС – прадпрыемства шматфункцыянальнае, выконвае шырокі спектр будаўнічых, меліярацыйных, культуртэхнічных работ. Нашы меліяратары пастаянна нарошчваюць аб’ёмы работ, працуюць хутка і якасна, імкнуцца атрымліваць максімальны даход з усяго, за што бяруцца. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за мінулы год склала 4305 тысяч рублёў, або 151,5 працэнта да ўзроўню 2022 года, за студзень – красавік бягучага года атрымалі ўжо 1255 тысяч рублёў, што складае 138 працэнтаў да паказчыку аналагічнага перыяду 2023-га. Значна ўзрасла сярэдняя заработная плата: калі ў 2022 годзе яна складала 857,7 рубля, то ў мінулым гэты паказчык павялічыўся да 1164,7 рубля.

Трактарыст-машыніст Алег Дук, адзін са старэйшых работнікаў ПМС, займаецца грэйдзіраваннем дарогі.

Трактарыст-машыніст Алег Дук, адзін са старэйшых работнікаў ПМС, займаецца грэйдзіраваннем дарогі.

– Наша Віцебшчына, як вядома, з’яўляецца тэрыторыяй рызыкоўнага земляробства з прычыны павышанага пераўвільгатнення зямель, – адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства Мікалай Карпека. – Таму работа меліяратараў важная як ні ў адным іншым рэгіёне. Прыкладваем усе намаганні, каб трымаць марку нашай арганізацыі. Калектыў паспяхова выканаў усе прагнозныя паказчыкі, закладзеныя ў бізнес-план на 2023 год. Праведзены работы па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм на плошчы 865, 14 гектара, па ачыстцы каналаў на працягу 91,42 кіламетра, знішчэнні кустоўя паабапал іх на працягу 60,88 кіламетра, прамыванні дрэнажу –14,41 кіламетра. Праведзена абкошванне 928,32 кіламетра каналаў, знішчана гербіцыдам баршчавіка Сасноўскага на працягу 2,5 кіламетра. У бягучым годзе ўведзена рэканструкцыі на плошчы 176,66 гектара, ачышчана 22,45 кіламетра каналаў. На тэхнічным абслугоўванні нашага прадпрыемства меліярацыйныя сістэмы плошчай больш за 19 тысяч гектараў. Плошча асушаных сельгасугоддзяў – больш за 24 тысячы гектараў. На балансе ПМС 1438 кіламетраў каналаў, 18 шлюзаў-рэгулятараў, 74 трубарэгулятары, 20 мастоў, 603 трубапераезды, дзве помпавыя станцыі, дамбы працягласцю больш за 21 кіламетр і больш за 200 кіламетраў дарог.

Дырэктар Докшыцкага ПМС Уладзімір Шульгат:

– Самая вялікая каштоўнасць нашага прадпрыемства – гэта, канешне, людзі, многія з якіх маюць асаблівую загартоўку, бо працуюць у любое надвор’е і далёка не ў камфортных умовах. Ганаруся, што і сёлета, напярэдадні прафесійнага свята, нашы шчырыя працаўнікі адзначаны на абласным узроўні. На Дошку гонару КУП “Віцебскмеліяводгас” – упраўляючай кампаніі холдынгу “ВітМелія” занесены імёны майстра Аляксандра Сачыны, машыніста бульдозера Аляксандра Самсонава. Ганаровай граматай гэтага прадпрыемства ўзнагароджаны начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Інеса Русак і трактарыст Віталь Насеннік, Дыпломамі ІІ ступені адзначаны машыніст аднакаўшовага экскаватара Віктар Бабачонак і машыніст многакаўшовага экскаватара Аляксандр Цалавальнікаў, Падзяка ДА “Белводгас” аб’яўлена тэхніку-геадэзісту Віктару Люлько. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць калектыў ПМС, нашых дарагіх ветэранаў са святам і пажадаць усім моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага ладу, новых працоўных дасягненняў і мірнага неба над галавой.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *