3 июля 1983 года на открытие центрального памятника «Проклятие фашизму» в Шуневке приехало около 400 человек

Слава 9694

3 ліпеня 1983 года на адкрыццё цэнтральнага помніка “Праклён фашызму” ў Шунеўцы прыехала вялікая дэлегацыя – каля чатырохсот чалавек – ветэранаў 277-й стралковай дывізіі, якая вызваляла Докшыччыну ад акупантаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

Раённая газета прысвяціла гэтай падзеі цэлы артыкул. Вядома ж! Няма такіх слоў, каб выказаць ім сваю ўдзячнасць за адвагу і самаахвярнасць, за вялікую салдацкую працу, цаной якой яны прынеслі Беларусі доўгачаканае вызваленне.

“Пасля фарсіравання ракі Бярэзіны воіны 852-га стралковага палка дасягнулі Бягомля, а потым і Докшыц, – расказваў старшыня савета ветэранаў дывізіі палкоўнік Іван Асташоў. – Памятаю раніцу, калі наш узвод з-за лесу наблізіўся да вёскі Шунеўка. Тут нас сустрэла жанчына, якая трымала ў руках ката і бохан хлеба. Перад намі паўстала жудасная карціна. Вёскі не было. Пра яе існаванне сведчылі папялішчы, пачарнелыя коміны і падмуркі хат. Жанчына паказала нам месца з абгарэлымі чалавечымі астанкамі. Мы знялі пілоткі і са слязамі на вачах пакляліся адпомсціць фашыстам за здзек з мірных людзей, старых і дзяцей. І сваю клятву стрымалі…”

Ветэран, наводчык мінамёта старшы сяржант Васілій Алаеў, які з баямі прайшоў ад Сталінграда да Кёнігсберга, у прыватнасці, сказаў: “Сёння на вуліцах Докшыц можна ўбачыць многа ветэранаў, на грудзях якіх урадавыя ўзнагароды за гераізм і мужнасць, праяўленыя ў час мінулай вайны. І хоць скроні іх пабяліла сівізна, аднак яны адчуваюць сябе бадзёра, дзеляцца думкамі пра перажытае, праклінаюць вайну, што апаліла іх маладосць. “Не дапусцім новай вайны! – гучаць іх словы папярэджання агрэсіўным колам ЗША. – Не быць вайне! Мы, ветэраны Айчыннай, галасуем за мір!”

…Прайшлі дзесяцігоддзі. А словы докшыцкіх ветэранаў, прыведзеныя ў прыклад, і цяпер актуальныя. Здавалася б, хопіць! Мільярды разоў хопіць! Праліліся рэкі крыві, выцеклі ручаі слёз. Мільёны зламаных лёсаў, тысячы разбураных гарадоў і сёл. Каго не вучыць гісторыя? Таго, хто на другім кантыненце і ўдалечыні ад канфліктаў? Таго, хто сам стварае канфлікты і ўзбройвае нацыстаў і тэрарыстаў? Рызыка катастрофы зараз такая відавочная, што не страшна толькі мёртваму. Сучасныя войны паміж ядзернымі дзяржавамі могуць прывесці да яшчэ большых страт, чым у Вялікую Айчынную. Вось чаму так важна берагчы мір.

Спасылкі на відэа пра мемарыяльны комплекс

https://vm.tiktok.com/ZMkLSs3Ty/

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *