«Докшицкая батлейка Потупчика» встречала гостей

img_0020

Сёлета падчас фестывалю сяброўства і мастацтва “Дзве ракі” ўпершыню прайшоў адкрыты конкурс традыцыйных батлеечных тэатраў “Батлейка Патупчыка запрашае”. Сімвалічна, што менавіта на докшыцкай зямлі, дзе калісьці жыў і ладзіў прадстаўленні лялечнік Патупчык, сабраліся артысты і аматары гэтага віду мастацтва.

Батлеечнікі з Віцебшчыны, Міншчыны і Магілёўшчыны – усяго восем калектываў завітала на свята. Кожны з іх падрыхтаваў на суд журы і гледачоў цікавы і непаўторны спектакль. Ацэньвалі работы кампетэнтныя спецыялісты: намеснік дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Інеса Крукоўская, галоўны рэжысёр Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Вольга Мульц і кіраўнік народнага тэатра лялек “КапялюШ” Наваполацкага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Андрэй Рэцікаў.

Першымі на сцэну вядучыя Мальвіна і Несцерка запрасілі гаспадароў – калектыў докшыцкай батлейкі. У яго выкананні гледачы ўбачылі прадстаўленне “Шлях да сваіх каранёў”, падчас якога ўзгадалі галоўныя святы народнага календара і іх асаблівасці.

Вядучыя мерапрыемства Мальвіна і Несцерка.

Вядучыя мерапрыемства Мальвіна і Несцерка.

Выступае калектыў "Докшыцкай батлейкі Патупчыка"

Выступае калектыў «Докшыцкай батлейкі Патупчыка»

img_0019 img_0026

Спектакль “Легенды сівой даўніны” падрыхтавалі артысты тэатра лялек “Батлейка” Дома культуры гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна. Мясцовыя незвычайныя гісторыі і паданні ўдзельнікі калектыву апрацоўваюць і ладзяць пастаноўкі, такім чынам захоўваючы народную спадчыну з адметным арэхаўскім каларытам.

Выступленне артыстаў з гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна

Выступленне артыстаў з гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна

img_0038 img_0039 img_0043 img_0048 img_0049 img_0050 img_0053

Класічны батлеечны рэлігійны спектакль “Цар Ірад”, у аснове якога ляжыць біблейская гісторыя пра нараджэнне Ісуса Хрыста і жорсткі ўчынак цара Ірада, што загадаў забіць немаўлят ва ўзросце да трох гадоў, паказалі госці з Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў. А напрыканцы прапанавалі гледачам адказаць на пытанні віктарыны і атрымаць сувенір.
img_0030

Госці з Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў

Госці з Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў

img_0058 img_0065 img_0066

Легенду пра ўзнікненне Браслава, а таксама назваў навакольных азёр і рэк распавялі артысты з “Браслаўскай батлейкі” Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.

img_0072

 Артысты з “Браслаўскай батлейкі” Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.

Артысты з “Браслаўскай батлейкі” Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.

img_0082

Да ХІХ стагоддзя ў рэпертуары батлейкі пераважала рэлігійная тэматыка. Потым пачалі з’яўляцца народна-камедыйныя, свецкія па характары пастаноўкі. У пачатку ХХ стагоддзя батлейка паступова страціла сваю папулярнасць у сувязі з развіццём прафесійнага тэатра. Зараз яна адраджаецца зноў у форме нацыянальнага дзіцячага тэатра лялек. Гэта пацвердзілі выступленні ўдзельнікаў конкурсу. Спектакль-казку “Па шчупаковым загадзе” падрыхтаваў калектыў Бешанковіцкага дома рамёстваў, а тэатр “Батлейка” Быхаўскага раённага цэнтра культуры Магілёўскай вобласці – казку “Пра Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвеську”. Крыху зменены вядомы варыянт “Церамка” мелі магчымасць убачыць гледачы ў выкананні калектыву “Тэатрум” з Глыбоцкага раёна. Павучальную гісторыю “Беражыце матуль” расказалі артысты са “Скарбонкі” Шаркаўшчынскага цэнтра рамёстваў.

Спектакль-казка “Па шчупаковым загадзе” ў выкананні калектыва Бешанковіцкага дома рамёстваў

Спектакль-казка “Па шчупаковым загадзе” ў выкананні калектыва Бешанковіцкага дома рамёстваў

img_0099

img_0095

Тэатр “Батлейка” Быхаўскага раённага цэнтра культуры Магілёўскай вобласці рас казку “Пра Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвеську”

Тэатр “Батлейка” Быхаўскага раённага цэнтра культуры Магілёўскай вобласці. Казка “Пра Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвеську”

img_0032 img_0037-2

img_0040

Казка “Церамок”. Калектыў “Тэатрум” з Глыбоцкага раёна.

Казка “Церамок”. Калектыў “Тэатрум” з Глыбоцкага раёна.

img_0069 img_0062

 Павучальная гісторыя “Беражыце матуль”. Лялечны“Скарбонкі” Шаркаўшчынскага цэнтра рамёстваў.

Павучальная гісторыя “Беражыце матуль”. Лялечны тэтр “Скарбонка” Шаркаўшчынскага цэнтра рамёстваў.

img_0007 img_0006

Музыкай суправаджаўся кожны спектакль. Загадкі, жарты, прымаўкі, дадатковыя заданні для гледачоў – усё гэта адрознівае батлеечнае прадстаўленне, асаблівы настрой якога маглі адчуць прысутныя.

У перапынку, пакуль журы падводзіла вынікі конкурсу, гучалі беларускія песні ў выкананні народнага вакальнага калектыву Лужкоўскага сельскага дома культуры Шаркаўшчынскага раёна.

Вакальны калектыў Лужкоўскага сельскага дома культуры Шаркаўшчынскага раёна.

Вакальны калектыў Лужкоўскага сельскага дома культуры Шаркаўшчынскага раёна.

Член журы Інеса Крукоўская падзякавала кіраўнікам і ўдзельнікам творчых калектываў за цудоўныя спектаклі, за захаванне нацыянальных беларускіх традыцый, за асваенне і папулярызацыю батлеечнага жанру, пажадала новых творчых дасягненняў, а таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды. Кожны батлеечны калектыў адзначаны дыпломам Міністэрства культуры за актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі “Дзве ракі”.

Пераможцы адкрытага конкурсу батлеечных калектываў

Дыпломам за зберажэнне нацыянальных традыцый узнагароджаны тэатр лялек “Батлейка” Дома культуры гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна. Дыпломам за лепшае музычнае афармленне – творчы калектыў Бешанковіцкага дома рамёстваў. Дыплом за лепшы лялечны акцёрскі ансамбль уручаны калектыву “Докшыцкай батлейкі Патупчыка”. Дыплом за лепшы спектакль для дзяцей і моладзі – “Скарбонцы” Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры.

У намінацыі “Батлеечнае прадстаўленне” трэцяе месца прысуджана тэатрам “Браслаўская батлейка” і “Тэатрум”, другое – калектывам Быхаўскага раённага цэнтра культуры і “Докшыцкай батлейкі Патупчыка”.

У намінацыі “Батлеечны спектакль” на трэцім месцы апынуўся тэатр лялек з Бешанковіцкага дома рамёстваў і “Скарбонка” Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры, на другім – “Батлейка” гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна. Пераможцам стаў лялечны тэатр “Батлейка” Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея.

img_0092 img_0121 img_0116

img_0123

Наталля ВАСЬКО.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *