В Докшицах состоялось мероприятие, приуроченное ко Дню памяти военнослужащих, погибших в мирное время
Дзень памяці ваеннаслужачых, якія загінулі ў мірны час, распачаўся з памінальнай службы ў Свята-Пакроўскай царкве ў райцэнтры.
Пасля памінальнага малебну ля помніка воінам адбыўся мітынг, удзельнікамі якога сталі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў, родныя і блізкія 55-і салдат, якім лёсам было наканавана не вярнуцца дадому. Кожны з іх быў пайменна ўзгаданы на вечары памяці, арганізаваным у чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі.
– Усе прысутныя раздзяляюць боль вашай страты, – звярнулася да маці ваеннаслужачых Валянціна Рандарэвіч. – Мы смуткуем разам з вамі і памятаем пра трагедыі, якія адбыліся. Гэта дапамагае захаваць вашых сыноў жывымі ў памяці, у фотаздымках, у песнях і словах. А самае галоўнае – вашы дзеці нагадваюць кожнаму пра тое, як трэба берагчы мір, жыццё, адзін аднаго.
Са словамі спачування да салдацкіх маці звярнулася старшыня савета працоўнай моладзі Ганна Савіцкая.
Пра дзейнасць Рэспубліканскага камітэта Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці расказала яе ганаровы член Валянціна Корасцелева.
– Таварыства салдацкіх маці было створана больш за трыццаць гадоў таму, і сяброўства паміж салдацкімі маці, падтрымка адна адной існуе ўсе гэтыя дзесяцігоддзі, – гаварыла Валянціна Сямёнаўна. – Арганізацыя атрымлівае лісты ад салдат і стараецца дапамагчы ў праблемных пытаннях. Прадстаўнікі таварыства традыцыйна наведваюць воінскія часці. Радуе, што апошнім часам ваеннаслужачыя Докшыччыны вяртаюцца дадому жывымі і здаровымі. У гэтым вялікая заслуга і арганізацыі салдацкіх маці, і ваенкамата, і райвыканкама, і нашага Прэзідэнта. Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць раённай уладзе за падтрымку і памяць.
Напрыканцы сустрэчы маці, якія страцілі сыноў, атрымалі дапамогу ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”.
Душэўны настрой стваралі для прысутных работнікі Докшыцкага ГЦК.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.