ФОТОРЕПОРТАЖ: Масленичные народные гуляния прошли в Докшицах

IMG_8171

У апошні дзень масленічнага тыдня, які якраз прыпадае на Даравальную нядзелю, дакшычане і госці райцэнтра весела і шумна праводзілі зіму і сустрэлі вясну.

Народнае гулянне “Грай, музыка, грай – Масленіцу сустракай!” ладзілася на плошчы каля Докшыцкага ГЦК, на якой ужо зранку было шматлюдна. Гэта ўдзельнікі раённага творчага конкурсу тэматычных пляцовак выбіралі лепшыя месцы для масленічных падвор’яў.

IMG_7960 IMG_7970

Па старадаўняй традыцыі сталы ў гэты дзень накрываліся шчодра. Вось і сучасныя гаспадыні пастараліся на славу: шаснаццаць арганізацый і прадпрыемстваў раёна здзіўлялі разнастайнасцю страў з галоўнага сімвала свята – бліноў. Акрамя іх, па ўмовах конкурсу, на кожнай тэматычнай пляцоўцы красавалася масленічная лялька, а таксама сонца. Не абышлося і без самавараў з духмянай гарбатай. Гаспадары не толькі накрылі багатыя сталы, але і забаўлялі па-майстэрску. Жартоўныя прыпеўкі, масленічныя песні і танцы весялілі дарослых і дзяцей.

Не давалі сумаваць і работнікі культуры. На сцэне, упрыгожанай лялькамі-пудзіламі, прадстаўленымі ўстановамі культуры, ішла тэатралізацыя, музычнае аздабленне якой стваралі народны ансамбль народнай песні “Раніца”, народны вакальны ансамбль “Землякі”, народны вакальны ансамбль “Вярба”, салісты Докшыцкага ГЦК Канстанцін Насеннік, Вятлана Гарбачова, Надзея Чучман.

Сагрэцца ў гэты пахмурны дзянёк дапамагалі забаўныя конкурсы, танцавальны флэшмоб і масленічны карагод сяброўства.

Цырымонія ўзнагароджання пачалася з уручэння падзяк райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў за лепшае навагодняе афармленне індывідуальных жылых дамоў Барысу Гнусіну, а таксама Наталлі і Аляксандру Анісько.

Падзякі ўручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

Яна ж адзначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу тэматычных пляцовак “Шырокая Масленіца”. Сёлета галоўны прыз атрымаў калектыў Параф’янаўскай СШ. На другім месцы – завод “Ветразь”. Трэцяе месца ў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама сектара па спорце і турызме райвыканкама.

Падарункі пераможцам і ўдзельнікам конкурсу падрыхтавалі раённыя арганізацыі Беларускай партыі “Белая Русь” і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

IMG_7974 IMG_7978 IMG_7979 IMG_7983 IMG_7990 IMG_7995 IMG_7997 IMG_8000

IMG_8004 IMG_8008 IMG_8016 IMG_8018 IMG_8023 IMG_8029 IMG_8045 IMG_8049

IMG_8061 IMG_8063 IMG_8064 IMG_8067 IMG_8069 IMG_8076 IMG_8079 IMG_8085 IMG_8097

IMG_8098 IMG_8106 IMG_8111 IMG_8126 IMG_8134 IMG_8139 IMG_8145 IMG_8149 IMG_8153 IMG_8156 IMG_8161 IMG_8163

IMG_8167 IMG_8209 IMG_8200 IMG_8198 IMG_8195 IMG_8190 IMG_8183

IMG_8220 IMG_8290 IMG_8285 IMG_8282 IMG_8279 IMG_8269 IMG_8265 IMG_8255 IMG_8230

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *