Оскорбление в Интернете

a6517fad-56c4-5037-9b7c-40b6ee2a805e

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспу­блікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КаАП) пад абразай разумеецца наўмысная знявага гонару і годнасці асобы, вы­казаная ў непрыстойнай форме (ч. 1 арт. 10.2).

Санкцыя названай часткі праду­гледжвае штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь.

Адказнасць за абразу ў публічным выступленні, або ў друкаваным або публічна дэманструемым творы, або ў сродках масавай інфармацыі, або ў інфармацыі, распаўсюджанай у гла­бальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульна­га карыстання або выдзеленай сетцы электрасувязі прадугледжана ч. 2 арт. 10.2 КаАП. У адпаведнасці з санкцыяй дадзенай часткі, правапарушальніку пагражае штраф ад дзесяці да дзвюхсот базавых велічынь, або грамадскія рабо­ты, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – накладанне штра­фу ў памеры ад трыццаці да дзвюхсот базавых велічынь.

Адміністрацыйная адказнасць за абразу надыходзіць з 14 гадоў. Ад­міністрацыйны працэс можа быць рас­пачаты толькі па патрабаванні пацяр­пелага або яго законнага прадстаўніка, у асобных выпадках – пракурора або па яго пісьмовым даручэнні органам, які вядзе працэс.

У якасці прыкладу можна прывесці справу аб адміністрацыйным правапа­рушэнні па ч. 2 арт. 10.2 КаАП, разглед­жаную судом Докшыцкага раёна. Пра­вапарушальнік праз Інтэрнэт наўмысна размясціў на асабістай старонцы сацы­яльнай сеткі відэазапісы, якія змяшчалі абразлівыя словы і выразы ў непры­стойнай форме ў адрас пацярпелага. Пастановай суда грамадзянін прыцяг­нуты да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў памеры трыцца­ці базавых велічынь.

Д. ЛЯЎКО,

вядучы спецыяліст суда раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *