Магазин в Глинном радует товарами ежедневного спроса

ЕН 311+

Праязджаючы праз Гліннае, зазірнулі ў краму спажывецкай кааперацыі. Уражанне атрымалі станоўчае: памяшканне невялікае, але ўтульнае, утрымліваецца ў чысціні, асар­тымент харчовых тавараў дастаткова шырокі. Да прыкладу, налічылі дзесяць гатункаў шакаладу, амаль столькі ж – каў­басных вырабаў. Прадавец Марына Грыгор’ева пацвердзіла: для таго каб мець усе неабходныя прадукты харчавання на сваім стале, жыхарам вёскі неабавязкова ездзіць у райцэнтр або закупляцца на цэлы месяц у гіпермаркетах.

– Быў час, калі за­беспячэнне таварамі штод­зённага попыту нашай крамы, як, дарэчы, і іншых магазінаў у раёне, пакідала жадаць лепшага. Але зараз радасна канстатаваць, што становішча значна палепшы­лася, – адзначыла Марына Канстанцінаўна. – Мы з ка­легай Ганнай Махоцінай, з якой працуем па графіку два дні праз два, канешне ж, пастаянна, што называецца, трымаем руку на пульсе, вы­вучаем запыты насельніцтва, заяўкі стараемся падаваць так, каб не было, што нека­торыя віды тавару залежва­юцца на паліцах, а некаторыя раскупляюцца імгненна, і не ўсім хапае.

Разглядаем паліцы і ха­ладзільныя вітрыны. Цалкам лінейка малочных прадук­таў – малако, кефір, смятана і сметанковае масла, сыры і іншае – ад розных вытворцаў. Каўбас і мясных паўфабры­катаў таксама ёсць выбар, а на наступны дзень, акцэнтуе ўвагу прадавец, ён пашырыцца – будзе завоз. На тыдні іх два, а хлеб і хлеба-булачныя вырабы паступаюць у кра­му тройчы. Фрукты, напіткі, кансервы, мука, крупы і ма­кароны, спецыі, салодкасці, фрукты – усё ў наяўнасці.

Сакавіцкі план па вы­ручцы прадаўцы з Глінна­га не толькі выканалі, але і перавыканалі, ды і ўвогуле паказчыкі іх работы дастой­ныя. Думаецца, у немалой ступені гэтаму спрыяе і якас­ць абслугоўвання. Мары­на Канстанцінаўна адразу выклікае прыхільнасць да сябе сваёй прыязнасцю, ка­мунікабельнасцю, мяккай усмешкай. У галіне гандлю яна даўно, чвэрць стагоддзя. Кажа, за гэты час ёй, жыхар­цы Тумілавіч, давялося па­працаваць не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў Дзедзіне, Сцен­цы. Зараз вось – у Глінным. Як вядома, не месца ўпры­гожвае чалавека, а чалавек месца. Першае ўражанне ад суразмоўцы пацвярджаюць і пакупнікі, на абслугоўван­не якіх прадавец раз-пораз перапыняе наш дыялог. “За­йсці ў краму заўжды прыем­на не толькі таму, што ёсць што купіць, але і таму, што ведаеш: цябе там сустрэнуць і абслужаць так, што настрой адразу паляпшаецца”, “Наша Марынка і выслухае просьбы, а пасля пастараецца выкана­ць, і на навінку ўвагу зверне, і параіць, скажам, які гатунак каўбасы для пэўнай салаты выбраць”, “На сваім месцы прадаўцы – і ўсё тут” – такія вось водгукі давялося выс­лухаць ад наведвальнікаў. А давер і павага людзей, несум­ненна, самая вялікая ўзнага­рода за сумленную працу.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *