В Докшицкой ЦРБ появился лестничный подъёмник «БАРС»

Барс

У Докшыцкай ЦРБ з’явіўся гусенічны лесвічны пад’ёмнік «БАРС», з дапамогай якога могуць перамяшчацца людзі з абмежаванымі рухальнымі магчымасцямі.

Раённая бальніца, не абсталяваная ліфтам, даўно мела патрэбу ў падобным механізме.

– Стварэнне даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю – частка сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Яна заклікае забяспечыць роўныя магчымасці грамадзян ва ўсіх сферах жыцця, – адзначае неацэннную вартасць набытку намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Наталля Галоўчыц. – Лесвічны пад’ёмнік будзе выкарыстоўвацца і для паслуг пацыентаў з траўмамі, якім цяжка самастойна ўзняцца на другі ці трэці паверх.

Ініцыятарам гуманітарнага праекта «Жыццё без перашкод», у рамках якога набыты «БАРС», выступіў раённы Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Ініцыятыву падтрымала замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “ЛУКОЙЛ Белоруссия”, выдзеліўшы на гэтыя мэты 6755 рублёў. Астатнюю суму, а гэта 2221 рубель, сабралі на пакупку работнікі з 39 арганізацый раёна.

IMG_6456

Што ўяўляе сабой «БАРС»? Гэта мабільнае ўстройства, на якім замацоўваецца інваліднае крэсла, з адмысловай рухальнай базай на гусенічным хаду, што дазваляе рухацца па лесвічных прыступках. Для яго выкарыстання не патрабуецца ўстаноўка дадатковых рэек і прыстасаванняў на лесвіцах. Пад’ёмнік кампактны і зручны ў рабоце. Кіраванне ім ажыццяўляе іншы чалавек, які суправаджае інваліда ці траўмаванага пацыента.

– Для таго каб скарыстацца пад’ёмнікам, неабходна звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі, – тлумачыць Наталля Галоўчыц. – Медрэгістратар выкліча супрацоўніка бальніцы, які дапаможа падняцца на патрэбны паверх.

Так, для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на адзін бар’ер стала менш. І медыкі, і супрацоўнікі ТЦСАН шчыра ўдзячныя спонсару і жыхарам Докшыччыны за карысны падарунак.

Арына АЛЯКСАНДРАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *