За нарушение правил землепользования участок могут конфисковать

У в. Вольбераічы Бярэзінскага сельсавета пасля  прадпісання гаспадар навёў парадак каля свайго дома.

У в. Вольберавічы Бярэзінскага сельсавета пасля прадпісання гаспадар навёў парадак каля свайго дома.

Навядзенне парадку на зямлі і падтрыманне яго – гэта планамерная працяглая работа, без якой немагчыма захаваць прыгажосць роднага краю. А яшчэ гэта доўг кожнага грамадзяніна. Аднак не ўсе землекарыстальнікі добрасумленна адносяцца да сваіх абавязкаў. Некаторыя лічаць, што калі яны плацяць зямельны падатак альбо арэндную плату, то і рабіць на ўчастку маюць права ўсё, што ім пажадаецца. Але гэта не так.

IMG_6147Пра тое, якія меры могуць прымяняцца да парушальнікаў зямельнага заканадаўства, гутарым з намеснікам начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Дзмітрыем Счасным.

– Дзмітрый Паўлавіч, якія парушэнні сустракаюцца найчасцей?

– Спецыялісты нашага аддзела кожны год выяўляюць парушэнні зямельнага заканадаўства, а затым прымаюць меры па іх ліквідацыі. Напрыклад, за невыкарыстанне зямельнага ўчастка на працягу тэрміну, устаноўленага заканадаўчымі актамі, прыйдзецца заплаціць штраф да 10 базавых велічынь. Санкцыі для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб больш жорсткія – да 25 і 50 базавых велічынь адпаведна. За невыкананне іншых патрабаванняў па ахове земляў, парушэнне парадку зняцця і захавання ўрадлівага пласта глебы, іншых працэсаў разбурэння накладаецца штраф да 20 базавых велічынь, на прадпрымальнікаў – да 100, на юрасобу – да 300 базавых велічынь.

– Ці можна пазбегнуць штрафных санкцый?

– Для гэтага неабходна навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях, землях агульнага карыстання, якія да іх прылягаюць. Не дапускаць зарастання іх хмызняком і кустоўем, бо менавіта пустазелле часта становіцца прычынай пажару.

– Парушэнне зямельнага заканадаўства караецца толькі штрафам?

– Не толькі. Участак могуць канфіскаваць. Такая практыка ў нас ёсць. Напрыклад, грамадзянін, які набыў зямельны ўчастак у адной з вёсак Докшыцкага сельсавета, пазбавіўся яго. Прычына простая: участкам ён не карыстаўся, не добраўпарадкаваў яго. У выніку тэрыторыя ператварылася ў суцэльны зараснік. Перад тым як канфіскаваць зямлю, уласніку выдавалася прадпісанне, прымяняліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння, аднак усё дарэмна. Таму і была прынята крайняя мера. У заключэнне дадам, што парадак на прадастаўленых участках павінен панаваць заўсёды, незалежна ад пары года.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *