Лучшую сандружину определили в Докшицком районе

Дапамогу “пацярпеламу” аказваюць сандружыннікі з філіяла аблспажыўтаварыства.

Дапамогу “пацярпеламу” аказваюць сандружыннікі з філіяла аблспажыўтаварыства.

У сярэдняй школе № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны. Удзел у іх прынялі пяць каманд – прадстаўнікі Докшыцкага хлебазавода, ААТ “Завод “Ветразь”, Бягомльскага лясгаса, філіяла аблспажыўтаварыства і РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Санітарным звёнам неабходна было прайсці некалькі этапаў і прадэманстраваць свае веды і навыкі. Напрыклад, умець надзяваць процівагаз, карыстацца насілкамі, індывідуальнай аптэчкай, а таксама падручнымі сродкамі аказання медыцынскай дапамогі.

Каманды працавалі таксама ў ачагах хімічнага і камбінавага паражэння. На гэтых участках яны вынасілі паражоных і змяшчалі іх у транспартныя сродкі, праводзілі санітарную апрацоўку. Не менш адказнай была работа і ў ачагу інфекцыйнага захворвання, дзе трэба было зрабіць адбор пробы вады, глебы і прадуктаў харчавання на далейшае даследаванне. Таксама прыгатаваць растворы для дэзінфекцыі аб’ектаў.

Па выніках спаборніцтваў найменш штрафных балаў набрала каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, якая і заняла першае месца. Дыпломы другой і трэцяй ступеняў атрымалі санітарныя фарміраванні хлебазавода і лясгаса адпаведна.

Лепшым камандзірам звяна прызнана Вольга Сялюк (Бягомльскі лясгас), а лепшым сандружыннікам стаў Аляксандр Роўба (філіял аблспажыўтаварыства).

Начальнік РАНС Віктар Кужэль павіншаваў пераможцаў і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.

photo_2025-06-24_15-26-26 (2) photo_2025-06-24_15-26-26 (4) photo_2025-06-24_15-26-26 (5) photo_2025-06-24_15-26-26 (6) photo_2025-06-24_15-26-26 (7) photo_2025-06-24_15-26-26 (8) photo_2025-06-24_15-26-26 photo_2025-06-24_15-30-54 photo_2025-06-30_13-26-28

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *