Отличительная черта специалиста ОАО » Белагропромбанк » Натальи Василевич – это целеустремленность

Надзейны спецыяліст Наталля Васілевіч.

Надзейны спецыяліст Наталля Васілевіч.

Так ці інакш без банкаў немагчыма ўявіць сучаснае жыццё. Аформіць картку, крэдыт, перавесці грошы – з гэтымі і іншымі пытаннямі мы звяртаемся да паслуг названай установы. Працуюць там людзі ў белых блузах с аранжавым ці зяленым гальштукам, якія выконваюць свае абавязкі, кансультуюць і разлічваюць кліентаў, праводзяць шэраг фінансавых аперацый. Напярэдадні дня банкаўскага і фінансавага работніка, які адзначаецца 5 студзеня, мы пагутарылі з прадстаўнікамі гэтай неабходнай спецыяльнасці.

У ЦБУ №240 у г. Докшыцы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ ‘‘Белаграпрамбанк’’ на сённяшні час працуе адзіннаццаць чалавек, у кожнага з якіх за плячыма не менш дзесяці гадоў стажу ў банкаўскай сферы. Сектар карпаратыўнага бізнесу складаецца з трох чалавек і займаецца абслугоўваннем юрыдычных асоб, аддзел рознічнага продажу, які налічвае шэсць чалавек, забяпечвае абслугоўванне фізічных асоб. Менавіта тут працуе “малады энергічны, кваліфікаваны і адказны супрацоўнік” – галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў аддзела рознічнага продажу Наталля Васілевіч. Так ахарактарызавала свайго работніка начальнік ЦБУ Алена Шугальская.
Уся працоўная дзейнасць Наталлі звязана з банкамі. Прыйшла працаваць адразу пасля школы касірам. Здарылася так, што на чатыры гады прыйшлося сысці. Працавала кантралёрам у гаргазе, аднак лёс зноў прывёў яе сюды. За дзесяць гадоў працы ў банку Наталля прайшла шлях ад спецыяліста па разліках (абслугоўванне карпаратыўных кліентаў) да спецыяліста па абслугоўванні прыватных кліентаў. У 2018 годзе за кароткі тэрмін асвоіла новы накірунак: займаецца выдачай плацежных картак, адкрыццём рахункаў, крэдытаваннем і за паўтара года праявіла сябе як мэтанакіраваны супрацоўнік, паказваючы высокія вынікі ў развіцці інтэрнэт-эквайрынгу.
– Кожны накірунак па- свойму цікавы, і ёсць чаму павучыцца, – кажа Наталля. – Калі абслугоўвала юрыдычных асоб, больш працавала на тэлефоне, праз Інтэрнэт. Цяпер работа звязана непасрэдна з людзьмі.
Дзякуючы Наталлі Васілевіч у 2018 годзе банк атрымаў узнагароду за другое месца ў рэспубліканскім конкурсе па паказчыку прырост эмісіі банкаўскіх плацежных картак MasterCard.
Хапае часу і на актыўную грамадскую дзейнасць: Наталля з’яўляецца старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Актыўнасць, мэтанакіраванасць і камунікабельнасць ў адносінах з кліентамі – немалаважныя якасці для банкаўскага работніка.
Сама ж Наталля пра пра сваю работу гаворыць так: “Галоўнае – быць ветлівым з чалавекам і знайсці да яго падыход”.

Пётр РОМЫСЛАЎ. 

 Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *