Рейд по содержанию придомовых территорий провели специалисты Докшицкого РЦГиЭ
Спецыялісты раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі разам з карэспандэнтам рэдакцыі газеты “Родныя вытокі” пабывалі ў рэйдзе, каб праверыць, як захоўваюцца правілы добраўпарадкавання ў прыватным сектары, а менавіта ў якім стане ўтрымліваюцца прыдамавыя тэрыторыі.
Негатыўныя моманты патрапілі ў фотааб’ектыў карэспандэнта “РВ” на вуліцах Савецкай і Чарняхоўскага ў райцэнтры. На фота – дамы нежылыя і знаходзяцца, мякка кажучы, у запушчаным стане. Некаторыя настолькі зараслі травой, што тэрыторыю вакол можна назваць джунглямі.
– Бачна, што ніводнага разу не абкошваліся ўчасткі каля дамоў № 79 і № 83 на вуліцы Чарняхоўскага, – звяртае ўвагу памочнік урача-гігіеніста РЦГіЭ Ларыса Янчак. – Найбольшая колькасць прыкладаў безгаспадарлівасці выяўлена на вуліцы Савецкай – ажно дзесяць. Некаторыя сядзібы абраслі пустазеллем так, што схаваліся ў ім.
Падчас рэйдавага мерапрыемства ў райцэнтры было праверана 25 вуліц. Па яго выніках накіравана 12 пісьмовых рэкамендыцый у аддзел архітэктуры і будаўніцва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Жыхарам прыватнага сектара раздадзена каля сямі дзясяткаў памятак для грамадзян па добраўпарадкаванні і ўтрыманні ўчастка, распрацаваных спецыялістамі санітарнай службы.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.