Калі пра мяне – дрэнна. Калі я – а што такога?

DSC_4479 с

Неяк міжволі давялося падслухаць размову дзвюх жанчын залатога ўзросту. Адразу ўспомнілася анекдатычная гісторыя: адна кабета распавядала другой, як добра выйшла замуж яе дачка (зяць усю работу ў доме выконвае, ёй не дазваляе), і як не пашанцавала сыну з жонкай-гультайкай (вымушаны сам за яе ўсё рабіць). Крыху ў іншым ключы, але гісторыя падобная.

“У нядзелю ў царкве мне мама ўспомнілася, жаль агарнуў, аж да слёз, – напаўголаса гаварыла хударлявая, з кароткай хлапечай стрыжкай жанчына суседцы ў аўтобусе. – А ў аўторак сустракаю Надзю Трафімаву, мы з ёй – памятаеш? – неяк разам працавалі. “А што ты, Люба, гэткая невясёлая ў царкве была? – пытаецца. – Я ўжо хацела падысці і даведацца, ці не здарылася ў цябе што нядобрае…” Дальбог, гэтак прыкра стала! Ну якая табе справа, праўда ж? Я вось, напрыклад, у храм маліцца хаджу, з Богам гаварыць, а не разглядацца, хто плача, хто смяецца”.

Суседка шчыра паддаквала і абуралася, што храм ператварылі ў клуб. Затым жанкі, як водзіцца, перамянілі некалькі тэм. Але ўжо праз некалькі хвілін… “А ці бачыла ты, Люба, Марыю Пётраву ў царкве? Так нездарова выглядае, пахудзела і кругі пад вачыма” “Бачыла, а як жа. З месяц ці болей яе не было. Я думаю, не ў хваробе тут справа, а ў тым, што сын загуляў, да другой сабраўся сыходзіць. Марыя, мусіць, і ў горад ездзіла, каб яго ўразуміць, бо з тыдзень, казалі, дома яе не было…”

Тут можна згадаць і пра парушынку ў чужым воку і бярвенца ў сваім, і пра не асуджай і цябе не асудзяць, але пакінем лепш без каментарыяў. Як сказаў Лермантаў, “ всё это было бы смешно, когда бы не было так грустно”. Ці ў дадзеным выпадку наадварот?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *