Праздник криницы прошел в деревне Буй Докшицкого района
Свята “Жывая вадзіца бацькоўскіх крыніц” у вёсцы Буй Крыпульскага сельсавета.
Мерапрыемства па традыцыі пачалося ў вёсцы Гняздзілава хрэсным ходам ад царквы апосталаў Пятра і Паўла, дзень якіх святкуецца 12 ліпеня.
Крынічку ў в. Буй асвяціў протаіерэй Віктар Гмір.
Сярод ганаровых гасцей свята – намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, якая звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам.
У праграме фэсту: раённыя конкурсы “Хлеб, квас і добры настрой”, “Звініць каса – жыве вёска”, канцэрт народнага вакальнага ансамбля “Землякі” Параф’янаўскага СДК, дэгустацыя юшкі і пятроўскай кашы.
Тэматычныя пляцоўкі раённага конкурсу “Хлеб, квас і добры настрой”.
Конкурс касцоў «Звiнiць каса – жыве вёска».
Чыя ж каса вастрэйшая, а граблі хутчэйшыя?
Сярод удзельнікаў і пара з рэдакцыі газеты “Родныя вытокі” Вячаслаў Чарвінскі і Святлана Тумашэвіч.
Напрыканцы свята кожны пачаставаўся караваем, які штогод спецыяльна да фэсту разам са сваімі роднымі выпякае старшыня Крыпульскага сельскага Савета дэпутатаў Іван Лакуцэвіч.
А пераможцамі конкурсу касцоў сталі роднавытокаўцы!