День рождения отпраздновал городской посёлок Бегомль

IMG_0279

Адметнасцю святкавання сёлетняга дня гарадскога пасёлка “Бягомль” стала адкрыццё “Алеі славы” каля Брацкай магілы ў цэнтры мястэчка.

Гэта падзея – вынік рэалізацыі праекта “Славе не пагаснуць – традыцыям жыць”, ініцыятарам якога выступіў Бягомльскі сельскі Савет дэпутатаў пры падтрымцы арганізацый, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета, і мясцовых жыхароў. Алея славы – алея герояў-пераможцаў, Герояў Савецкага Саюза, прозвішчы якіх назаўжды ўпісаны ў летапіс подзвігу Докшыччыны.

Першай жа пацеркай на нізцы ўрачыстасцей стаў традыцыйны малебен дзеля дабрабыту мясцовасці і яе жыхароў, які адслужыў настаяцель прыхода храма Усіх святых іерэй Іаан Сычэвіч. Затым святочная калона рушыла да плошчы каля ГЦК, менавіта там адбылося асвячэнне і адкрыццё “Алеі славы”. А чырвоныя гваздзікі леглі да падножжа Брацкай магілы ў памяць пра тое, які важкі ўклад унеслі воіны, што змагаліся на гэтай зямлі за Вялікую Перамогу. І колькі б ні мінула дзесяцігоддзяў, нашчадкі ўсё так жа дзякуюць за мірнае неба.

Затым усе прысутныя скіравалі да тэматычных пляцовак, дзе калектывы арганізацый сельсавета прадстаўлялі свае прадукцыю, паслугі, прэзентавалі захапленні. Гэта завод “Ветразь”, Бягомльскі лясгас, швейны цэх РУП ЖКГ, санаторыі “Баравое” і “Лясное”, Бягомльскія сярэдняя і спецыяльная школы, дзіцячы сад. Вельмі захапляльны квест на веданне назваў вуліц, прозвішчаў жыхароў і іншыя цікавыя тэмы падрыхтавалі мясцовыя бібліятэкары. Шмат цікаўных затрымліваліся каля выстаў выдатных вырабаў мясцовых майстроў Таццяны Свірко, Міхаіла Лазара, Віталія Ісмаілава, а таксама раённага Дома рамёстваў.

З летняй сцэны жыхароў і гасцей Бягомля прывітала намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Марына Клімовіч, адзначыўшы самабытнасць краю, яго багатую гісторыю і не менш цікавую сучаснасць. На сённяшні дзень на тэрыторыі сельсавета паспяхова функцыянуюць прадпрыемствы, якія выпускаюць запатрабаваную на рынку прамысловую прадукцыю. Гэта Бягомльскі лясгас, завод “Ветразь”. Сфера турызму прадстаўлена двума буйнейшымі санаторыямі “Баравое” і “Лясное”. Выдатна працуюць установы сацыяльнай сферы. Марына Эдуардаўна выказала ўпэўненасць, што жыхары гарпасёлка і надалей будуць прымнажаць свае працоўныя дасягненні, і ўручыла ўзнагароды. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў ушанаваны Мікалай Юхнавец, які працуе прыбіральшчыкам тэрыторыі Бягомльскага дзіцячага сада, Падзякай раённага Савета дэпутатаў – Вадзім Юхнавец, слесар па абслугоўванні цеплавых пунктаў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Да віншаванняў землякоў далучыўся старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Захарэвіч, які адзначыў, што 2025 год аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам добраўпарадкавання, а гэта выдатная магчымасць для кожнага зрабіць свой унёсак у пераўвасабленне малой радзімы. З кожным годам пасёлак становіцца больш утульным. Усё гэта дзякуючы людзям, якія штодня наводзяць парадак на тэрыторыі сваіх домаўладанняў. Па добрай традыцыі на свяце Бягомля адзначаюцца вынікі працы такіх гаспадароў. Сёлета за навядзенне ўзорнага парадку на асабістым падворку Падзякі Бягомльскага Савета дэпутатаў аб’яўлены сям’і Пусташылаў – Івану Іванавічу і Еўдакіі Цярэнцьеўне, а таксама сям’і Савіцкіх – Алегу Уладзіміравічу і Алесі Аляксандраўне.

Таксама Падзякі сельскага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу атрымалі Васілій Герасімёнак, Ігар Батура, Аляксандр Навіцкі, Артур Азёмка, Міхаіл Зялёнка, Валянціна Кляшчова, Іван Глазко, Аляксандр Квінта, Міхаіл Маркавец. За актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах ушанаваны калектыў барабаншчыц мясцовай школы мастацтваў, кавер-гурт “ВІА-хіт”, народны вакальны гурт “Беразіначка” з суседніх Домжарыц, народны ансамбль народнай песні “Прызбачка” з Валкалат, раённы Дом рамёстваў. Падзякі аб’яўлены Вользе Юхнавец, Міхаілу Лазару і Карыне Янушэўскай, Наталлі Валько, Івану Пятровічу, Алене Юхнавец, Дзіяне Курныш, Яну Марцынкевічу, Дар’і Букатавай, Дар’і Герасімёнак, Яўгеніі Паўлоўскай, Дзіяне Горбуль, Паліне Свірко, Алёне Траплоўскай, Аляксандры Янкоўскай, Ганне Марцынкевіч, Вадзіму Ціханскаму, Валерыю Лук’янаву, Валерыі Горбуль, Ганне Бабровіч, Маргарыце Мыцько, Аліне Прачкоўскай, Валерыі Шамецька, Канстанціну Чувакову, Таццяне Савіцкай, Генадзю Бандарэнку.

Яшчэ адна выдатная традыцыя – ушанаванне старэйшых жыхароў. Сёлета 101 год споўніўся Аляксандры Гайчук з вёскі Пугачова, якая ўсё працоўнае жыццё прысвяціла сельскай гаспадарцы. Напярэдадні свята 80-гадовы юбілей адзначыла Алена Ціханавец – яна доўгі час працавала ў Бягомльскім сельскім Савеце дэпутатаў. Сімвалічна быў ушанаваны і самы маленькі жыхар Бягомля Кіруша, які нарадзіўся ў сям’і Камінскіх 20 жніўня. Віншаванні прымаў тата хлопчыка Аляксандр Сяргеевіч. У сям’і гэта ўжо чацвёртае дзіця.

Вельмі парадавала і насычаная канцэртная праграма. Госці і мясцовыя артысты пастараліся на славу. Яшчэ доўга гэтым жнівеньскім суботнім вечарам гаманіў Бягомль. Забаў хапіла ўсім: дарослыя з задавальненнем прытанцоўвалі пад знакамітыя мелодыі, дзятва з радасцю бавіла час на розных атракцыёнах. Такія святы – выдатная падстава наведаць іх усёй сям’ёй, сустрэць знаёмых, школьных сяброў, калег, сваякоў. І ўсё дзеля адзінай мэты – наталіцца жыватворнай сілай роднага краю, каб, нават жывучы ад яго далёка, памятаць, што карані – яны дапамагаюць трымацца на паверхні мацней, а родныя сцены – яны чакаюць з любой дарогі.

IMG_0235 IMG_0237 IMG_0244 IMG_0261 IMG_0263 IMG_0290 IMG_0296 IMG_0298 IMG_0301 IMG_0302

IMG_0303 IMG_0309 IMG_0317 IMG_0319 IMG_0320 IMG_0324 IMG_0330 IMG_0331 IMG_0336 IMG_0345

IMG_0349 IMG_0356 IMG_0357 IMG_0360 IMG_0362 IMG_0365 IMG_0369 IMG_0372 IMG_0376 IMG_0386

IMG_0395 IMG_0396 IMG_0404 IMG_0407 IMG_0409 IMG_0414 IMG_0427 IMG_0433 IMG_0441 IMG_0445

IMG_0449 IMG_0458 IMG_0463 IMG_0469 IMG_0474 IMG_0479 IMG_0482 IMG_0487 IMG_0492 IMG_0496

IMG_0498 IMG_0503 IMG_0504 IMG_0508 IMG_0510 IMG_0511 IMG_0521 IMG_0522 IMG_0523 IMG_0528

IMG_0531 IMG_0535 IMG_0543 IMG_0548 IMG_0561 IMG_0567 IMG_0568 IMG_0571 IMG_0577 IMG_0580

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *