О безопасности на железной дороге напоминает участковый инспектор Докшицкого РОВД

мелодия с

Не аднойчы бачыла, як людзі пераходзяць чыгуначныя пуці ў неўстаноўленых месцах. Якое пакаранне прадугледжана ў такіх выпадках?
Наталля, агр. Параф’янава.

Адказвае ўчастковы інспектар РАУС малодшы лейтэнант міліцыі Максім Сушко, які абслугоўвае адміністрацыйны ўчастак Параф’янаўскага сельсавета:

– Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема гібелі і траўміравання людзей у выніку наезду чыгуначнага транспарту. Асноўная прычына – парушэнне пацярпелымі мер асабістай бяспекі. Да трагедыі ў тым ліку прыводзіць выкарыстанне навушнікаў, а таксама спробы залезці на рухомы састаў.
Сёлета ў вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на аб’ектах чыгуначнага транспарту траўмы атрымалі шэсць непаўналетніх, чатыры з іх – смяротныя. Акрамя гэтага, з пачатку года зарэгістравана 16 фактаў зачэперства.
У ліпені міліцыянерамі зафіксавана 11 правапарушэнняў, якія стваралі пагрозу бяспечнаму руху паяздоў, у тым ліку дзевяць – накладаннем прадметаў на рэйкі. У адносінах да траіх непаўналетніх узбуджаны дзве крымінальныя справы паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (пашкоджанне шкла ў поездзе міжрэгіянальных ліній і электраізалятара кантактнай сеткі чыгункі).
Для таго каб пазбегнуць трагедый на чыгунцы, пераходзіць пуці трэба толькі ва ўстаноўленых і абсталяваных для гэтага месцах. Уважліва сачыце за рухам паяздоў, слухайце аб’явы па гучнагаварыльніку, звяртайце ўвагу на сігналы. Самакаты, веласіпеды неабходна весці побач з сабой. Пры набліжэнні чыгуначнага транспарту да пешаходнага пераходу трэба адысці ад крайняй рэйкі на два метры.
У адпаведнасці з артыкулам 18.2 часткі 4 КаАП Рэспублікі Беларусь, пераход па чыгуначных пуцях альбо знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для гэтага, караецца штрафам да дзвюх базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *