Список комбайнеров-тысячников в конце прошлой недели пополнил Владимир Лавцевич из ОАО «Докшицкий райагросервис»

kfd

Спіс камбайнераў-тысячнікаў ужо напрыканцы мінулага тыдня папоўніў, без перабольшвання, легендарны Уладзімір Лаўцэвіч з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Напачатку сёмага дзесяцігоддзя свайго жыцця перадавы камбайнер, чыё імя стала брэндавым не толькі для нашага раёна, але і для вобласці, пазіцый не здае і тэмпаў не збаўляе.

Зразумела, для дасягнення тысячнага намалоту аднаго прафесіяналізму і стараннасці камбайнера недастаткова – тут яшчэ і іншыя фактары ўплываюць. Можна цалюткі дзень шчыра адпрацаваць у полі, а нажаць пры невысокай ураджайнасці няшмат. Могуць перашкодзіць дажджы, якія праходзяць сёлета ў асноўным лакальна: напрыклад, у Сітцах добра ліне, а ў Бягомлі дзень прастаіць сухі. Ды і вільготнасць глебы мае не апошняе значэнне: на некаторых участках моцна не разгонішся, ажно буксаваць прыходзіцца. Тэрмін эксплуатацыі камбайна іграе не апошнюю ролю: з якой адказнасцю ні рыхтуй старую тэхніку да работы, а паломкі яе здараюцца ўсё ж часцей. Ну і пра нагрузку на камбайн нельга забываць. Тым не менш усе ведаюць, што Уладзімір Пятровіч робіць усё ад яго залежнае, каб справа ішла належным чынам і тэмпы былі адпаведныя, – на жніве ўпустую не патраціць ніводнай хвіліны. Прывык так працаваць змоладу, а прывычка, як вядома, другая натура. Ну і справа гонару, канешне ж.

– Нядаўна атрымалі два новыя камбайны, – паведаміў дырэктар райаграсэрвіса Сяргей Трус. – Вырашылі, што на іх будуць працаваць нашы перадавікі – Уладзімір Лаўцэвіч і Аляксандр Суднік. Але апошні перадаў тэхніку сыну Віктару, што цалкам зразумела: які ж бацька не хоча, каб сын пераўзышоў яго ў майстэрстве і не паспрыяе ў стварэнні ўмоў для гэтага? Так што, спадзяёмся, і Пятровіч, і Віця Суднік на новых “караблях палёў” яшчэ дадуць жару.

Няма сумненняў, што надзеі гэтыя небеспадстаўныя.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *