В Докшицах вновь открылся магазин «Медтехника»
Больш за дзвесце відаў апраў для акуляраў, кантактныя лінзы, артапедычныя і спартыўныя вырабы, слыхавыя апараты, танометры, глюкометры, фізіятэрапеўтычнае абсталяванне, сродкі рэабілітацыі, кампрэсійны трыкатаж і шэраг іншых карысных рэчаў можна набыць у краме “Медтэхніка”, якая размешчана ў райцэнтры па адрасе Ленінская, д. 9.
– Пэўны час наша крама была зачынена па прычыне рамонту, – распавяла яе загадчыца Ларыса Ханяк. – Аднак у красавіку адчыніліся зноў, ужо ў абноўленым выглядзе. Па-ранейшаму асноўны від паслуг аказваем для людзей з праблемамі са зрокам. Гэта выраб акуляраў рознай ступені складанасці як для дарослых, так і для дзяцей, рамонт апраў, замена шкла. Аднак наш асартымент вырабаў медыцынскага прызначэння таксама значна пашырыўся. Для зручнасці кліентаў, якім, скажам, трэба падабраць кампрэсійны трыкатаж ці медыцынскае адзенне, а яго зараз таксама можна набыць у нас, абуладкавана зручная прымерачная. Ёсць канапка, дзе можна адпачыць альбо прысесці, каб змераць ціск. Дарэчы, выбар апаратаў для яго вымярэння таксама выдатны – розныя вытворцы, даступны кошт. Можна асобна набыць манжэту ці іншыя прыстасаванні для танометра. Матулі з дзецьмі часта заходзяць па інгалятары. Вельмі запатрабаваны і сродкі рэабілітацыі, прыстасаванні і тавары, якія аблягчаюць стан і догляд цяжкахворых людзей.
У “Медтэхніцы” ў Докшыцах і сапраўды адразу хочацца набыць новыя акуляры: пластык, метал, розныя формы і канфігурацыі апраў. Да таго ж багатая прапанова карысных дробязей: ад градуснікаў і сродкаў для масажу да пясочных гадзіннікаў, пластыраў, бінту і інш. Ёсць у наяўнасці медыцынскія аптэчкі. Унушальны стэнд с прадукцыяй айчыннай вытворчасці. Калі ж кліенту патрэбна асабліва рэдкая рэч, можна выбраць яе па каталогах і заказаць.
Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота аўтара.