Накануне Дня знаний в ККЗ «Искра» в Докшицах прошла районная педагогическая конференция
Сёлетнія маладыя спецыялісты.
Падвядзенне вынікаў, ушанаванне лепшых работнікаў і ветэранаў працы, прадстаўленне маладых спецыялістаў – асноўныя пункты павесткі штогадовай раённай педагагічнай канферэнцыі, якая па традыцыі прайшла ў кінаканцэртнай зале “Іскра” ў Докшыцах напярэдадні Дня ведаў.
У канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала і яго намеснік Аксана Палачаніна.
– Докшыцкі раён па праве славіцца высокім адукацыйным патэнцыялам, – зазначыў Сяргей Уладзіміравіч. – Тут захаваны лепшыя традыцыі, паспяхова прымяняюцца сучасныя навацыі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Створаны ўсе ўмовы, каб выконваць галоўную задачу – вучыць дзяцей творча думаць, раскрываць таленты, прывіваць любоў да гістарычнага мінулага і культуры свайго народа. Педагагічная канферэнцыя – знакавая падзея, якая дае магчымасць падвесці вынікі, вызначыць мэты на будучыню і зарадзіцца энергіяй для новых прафесійных перамог.
Старшыня райвыканкама павіншаваў педагогаў з новым навучальным годам, падзякаваў за працу і пажадаў поспехаў, дабрабыту і новых здзяйсненняў.
Сяргей Абірала ўручае Ганаровую грамату Людміле Янкавіч.
З вынікамі работы сістэмы адукацыі раёна ў 2024/2025 годзе і задачамі на новы навучальны год азнаёміла галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Падалец.
Галіна адукацыі раёна развіваецца з года ў год, адзначыла дакладчык.
У выхаваўчай рабоце шырока задзейнічаны патэнцыял музеяў, музейных пакояў і куткоў устаноў адукацыі. Адной з самых хвалюючых застаецца тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Створаны і пастаянна абнаўляюцца адпаведныя экспазіцыі.
Адным з механізмаў развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей, мастацкай адоранасці навучэнцаў з’яўляецца арганізацыя работы аб’яднанняў па інтарэсах рознага профілю, правядзенне акцый, фестываляў, конкурсаў, праектаў. Ва ўстановах адукацыі арганізавана работа 198 аб’яднанняў па інтарэсах, якімі ахоплена
97,7 % навучэнцаў.
У цэлым за мінулы навучальны год навучэнцамі і педагогамі раёна заваявана 248 узнагарод абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, 86 з якіх на рахунку Цэнтра дзяцей і моладзі.
Рэалізаваны мерапрыемствы па забеспячэнні даступнасці і варыятыўнасці дашкольнай адукацыі. Запыты бацькоў на гнуткі, кароткачасовы рэжымы знаходжання выхаванцаў задавальняюцца.
Вырашаюцца задачы па павышэнні якасці адукацыі праз прымяненне інфармацыйных тэхналогій, па стварэнні ўмоў для развіцця кожнага дзіцяці ў працэсе навучання і выхавання. У 2025 годзе пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай атрымалі 5 выпускнікоў IX класаў; 12 выпускнікоў XI класаў узнагароджаны медалямі. Годна справіліся выпускнікі з цэнтралізаваным экзаменам. Чацвёра з іх атрымалі найвышэйшы вынік, 19 чалавек набралі 90 і больш балаў.
Старшыня райвыканкама Сяргей Абірала ўручыў педагогам Ганаровыя граматы і Падзякі.
Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджана загадчык дзіцячага сада № 4 г. Докшыцы Наталля Баброўская, Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў – былы дырэктар Сітцаўскай СШ Людміла Янкавіч. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана настаўнік СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Ірына Гурская, Падзякай старшыні райвыканкама – настаўнік пачатковых класаў Прудніцкай пачатковай школы Алена Гігола, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч Аксана Бадун, Падзякай старшыні раённага Савета дэпутатаў – загадчык Парплішчанскага дзіцячага сада Ганна Асон. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама атрымалі настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада №1 г. Докшыцы Ганна Андрыеўская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Анастасія Кухта, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Генадзь Краўчонак, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Парплішчанскай СШ Таццяна Адзінцова, выхавальнік Парплішчанскага дзіцячага сада Валянціна Сіўцэвіч, музычны кіраўнік дзіцячага сада № 3 г. Докшыцы Святлана Толкач, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Алена Трацэўская.
Педагогі, узнагароджаныя Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення аблвыканкама.
Крулеўшчынскай СШ уручаны сертыфікат на набыццё пасудамыечнай машыны.
Шэраг работнікаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама. Іх уручыла начальнік аддзела Алена Кучыц.
Старшыня раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Ягорава ўручыла актывістам каштоўныя падарункі.
Таксама падарункі атрымалі ўстановы адукацыі, якія падрыхтавалі лагатыпы, прымеркаваныя да Года добраўпарадкавання. Работы былі выстаўлены пры ўваходзе ў кінаканцэртную залу.
Кранальным, як заўсёды, стала ўшанаванне ветэранаў педагагічнай працы, якія аддалі многія гады свайго жыцця прафесійнай справе, і прадстаўленне маладых спецыялістаў, якія знаходзяцца толькі на пачатку самарэалізацыі на ніве педагогікі. Сёлета да нас прыехалі чатыры новаспечаныя спецыялісты –выпускніцы Полацкага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.
Слова ад маладых спецыялістаў трымае Віялета Юхнавец.
Музычныя падарункі адрасавалі любімым педагогам выхаванцы Цэнтра дзяцей і моладзі.
На канферэнцыі падведзены вынікі выставы-конкурсу “Кветкавая палітра”.
- У намінацыі “Азбука школьнага букета” пераможцай прызнана настаўніца Бягомльскай СШ імя
С.С. Манковіча Марына Юковіч. - У намінацыі “Памяць, якая расквітнела ў Дабрыні” першае месца ў настаўніцы Параф’янаўскай СШ Вольгі Сазановіч (на здымку).
- У намінацыі “Вяргіневая геаметрыя” перамог калектыў Барсукоўскай базавай школы.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.