Концерт, посвященный Дню пожилых людей, состоялся в Докшицах

IMG_3240

Концерт «Пусть поет душа», который состоялся вечером первого октября, стал приятным подарком для представителей старшего поколения, пришедших в ККЗ «Искра». Открыли мероприятие народный хор ветеранов «Золотые годы» и солист народной эстрадной студии «Калейдоскоп» Александр Яцыно.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Аксана Эдуардаўна павіншавала прадстаўнікоў старэйшага пакалення са святам, выказала падзяку за плённую працу на карысць раёна і пажадала моцнага здароўя, энергіі, пазітыву і цяпла ад самых блізкіх людзей.

IMG_3160

Прыемным момантам свята стала падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў рэгіянальнага конкурсу “Ветэранскія дажынкі. Мой сад і агарод”, які праводзіўся ў межах рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце”. Граматы раённага Савета ветэранаў і каштоўныя падарункі, спонсарам для набыцця якіх выступіў дырэктар філіяла “Докшыцыводаканал” Андрэй Шнітко, уручыла загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Алена Сарокіна. Так, у намінацыі “Унікальнасць і арыгінальнасць вырошчвання культур” пераможцамі сталі Павел і Ізабела Януковічы з Сітцаў і Ніна Філіповіч з Крулеўшчыны. У намінацыі “Творчы падыход у прэзентацыі экспазіцыі” адзначаны Генадзь і Алена Насеннікі з вёскі Першамай і Вера Каросцік з Сітцаў, у намінацыі “Велікан” – Уладзімір і Святлана Батуры з Ваўчы і Раман Машко з Бярозаўкі. Леанід і Таццяна Леснеўскія з Параф’янава перамаглі ў намінацыі “Арыгінальнасць, эстэтычнасць і дэкаратыўнасць хатніх нарыхтовак”.

IMG_3167 IMG_3178

Вельмі насычанай і разнастайнай атрымалася канцэртная праграма. На працягу вечара дэкламаваліся вершы, гучалі песні, рухаліся пад музыку танцоры.

Павіншаваць людзей залатога ўзросту, сваіх бабуль і дзядуляў з вершамі і песнямі завіталі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Потым гледачы сустракалі вакальныя дуэты Алены і Тамары Лось, братоў Івана і Уладзіміра Пусташылаў. Сольна спявалі Францішка Гінько, Галіна Галавач, Людміла Салянка, Аляксандр Акуліч, Ала Краўчонак, Валянціна Малюжанец і іншыя ўдзельнікі канцэрта. Некаторым выканаўцам акампаніраваў Іван Курдзека.

IMG_3148 IMG_3190 IMG_3196

Песні чаргаваліся з лірычнымі і жартоўнымі вершамі, байкамі. Па-майстэрску іх дэкламавалі Людміла Калбасіч, Ірына Сясіцкая, Тамара Лазар, Алена Герасімёнак, Віктар Стадольнік. Гумарыстычныя маналогі прачыталі Тамара Альшэўская і Іван Азевіч.

Адразу тры танцавальныя нумары падрыхтаваў калектыў “Спадарынька”, што дзейнічае пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту: народны карапет, класічны вальс і рытмічны шафл.

IMG_3205 IMG_3211

Гучнымі апладысментамі сустракала без малога поўная зала кожны выхад артыстаў. Яны ў сваю чаргу шчыра дзяліліся талентамі, напоўніцу аддаючыся творчай справе. І столькі ў гэтым адчувалася моцы, бадзёрасці і маладога запалу, што міжволі знікала адчуванне розніцы ў гадах. Дык няхай жа крыніца вашай жыццёвай энергіі будзе невычарпальнай, а душа заўсёды спявае, паважаныя людзі шаноўнага ўзросту!

У святочны дзень людзі пажылога ўзросту прымалі віншаванні ад старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў, працоўных калектываў і раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцаў школ. Ва ўстановах культуры прайшлі агеньчыкі і канцэрты.

IMG_3221 IMG_3259 IMG_3254 IMG_3249 IMG_3243 IMG_3236 IMG_3232 IMG_3226

IMG_3271 IMG_3302 IMG_3292 IMG_3281 IMG_3277

IMG_3152

Наталля ВАСЬКО.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *