Сев озимых культур — ключ от будущего урожая. Эту истину хорошо знают в сельхозпредприятиях Докшицкого района

Сяргей Рацькавіч.

Сяргей Рацькавіч.

Сельхозпредприятия района наращивают темпы сева озимых культур. Именно на них в условиях рискованного земледелия, характерных для Витебской области, делается основная ставка. Те зерна, что ложатся в это время в землю, станут тысячами тонн зерна в следующем году и фундаментом благосостояния самих хозяйств и продовольственной безопасности страны в целом. Земледельцы КУСХП «Гнездилово-Агро» понимают значимость своевременного проведения осенней посевной кампании и стремятся завершить ее в оптимальные сроки.

Плошчы, адведзеныя ў гаспадарцы пад азімы збожжавы клін, за выключэннем рапсу, займаюць 1200 гектараў. Па стане на ўчарашні дзень узарана 70 працэнтаў плошчаў, амаль столькі ж засеяна.

Ва ўрочышчы каля вёскі Мацееўцы за работай мы заспелі трактарыстаў-машыністаў Дзмітрыя Скурата і Сяргея Рацькавіча. Абодва працавалі на энерганасычаных МТЗ-3522, толькі першы з дыскатарам АДУ-6 рыхтаваў глебу пад ворыва, а другі з васьмікорпуснымі паваротнымі плугамі ППО-8-40 непасрэдна ворывам і займаўся. Часу на доўгія размовы не трацілі, толькі сфатаграфавалі працаўнікоў палёў, бо тыя рупіліся хутчэй за руль. Яно і зразумела: восень – пара непрадказальная. Сёння свеціць сонца, заўтра ўжо можа ліць моцны дождж, а то і снегам прысыпле. Таму, як і падчас жніва, дарагая кожная хвіліна.

Дзмітрый Скурат.

Дзмітрый Скурат.

У цэлым па раёне азімы збожжавы клін складае 12 300 гектараў. Сяўба азімых праведзена на 10 350 гектарах, што складае 84,1 працэнта. Завершана сяўба і перавыкананы план у ААТ “Бягомльскае”, дасяваюць апошнія гектары КУСГП “АграСітцы” і ААТ “Таргуны” – у гэтай гаспадарцы, дарэчы, пад азімыя адведзена ажно 4000 гектараў – практычна трэць ад агульнараённай плошчы. У астатніх сельгасарганізацыях засталося пасеяць прыкладна трэцюю частку ад запланаванага.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *