Дарья Короткова из Докшиц стала стипендиаткой Белорусского профсоюза работников здравоохранения

photo_2025-11-20_16-25-49 с

Докшичанка Дарья Короткова стала стипендиаткой Белорусского профсоюза работников здравоохранения. В число лучших двадцати студентов медицинских вузов и колледжей Республики Беларусь будущий медик попала благодаря высокой успеваемости в учебе (средний балл не ниже 8) и активной общественной деятельности.

В Молодечненский государственный колледж имени И.В. Залуцкого Дашу привела детская мечта лечить людей.

Дакшычанка Дар’я Караткова стала стыпендыяткай Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. У лік лепшых дваццаці студэнтаў медыцынскіх ВНУ і каледжаў Рэспублікі Беларусь будучы медык трапіла дзякуючы высокай паспяховасці ў вучобе (сярэдні бал не ніжэйшы за 8) і актыўнай грамадскай дзейнасці.

У Маладзечанскі дзяржаўны каледж імя І.У. Залуцкага Дашу прывяла дзіцячая мара лячыць людзей.

– Заўсёды хацела дапамагаць тым, хто побач, – гаворыць чацвёртакурсніца. – Думаю, што гэта ад бацькоў, якія выхоўвалі мяне і маіх братоў і сясцёр – а нас пяцёра – у любові і ўзаемапавазе. У нашай сям’і мы з ранніх гадоў засвоілі, што дом – гэта агульная справа. У кожнага з нас былі свае абавязкі, што і навучыла працаваць разам і клапаціцца адзін пра аднаго. Лічу, што для будучага медыка важныя не толькі моцныя веды, але і чалавекалюбства, уменне знайсці спосаб падтрымаць таго, каму патрэбна дапамога.

Падчас вучобы Дар’я Караткова ўдзельнічае ў навукова-практычных канферэнцыях і прадметных алімпіядах рознага ўзроўню, уваходзіць у састаў каманды каледжа па інтэлектуальных гульнях. Творчыя здольнасці, якія ў свой час развівала ў студыі выяўленчага мастацтва раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, цяпер дэманструе на конкурсах малюнка і фатаграфіі. Гаворыць, што любоў да мастацтва ў яе ад дзядулі Аляксандра Гапанёнка – былога журналіста раённай газеты, на той час “Ленінскай трыбуны”, а цяпер “Родных вытокаў”. А вось дысцыплінаванасць і працавітасць у Дар’і ад бабулі Таццяны, якая шмат гадоў была наборшчыцай у тыпаграфіі і была ўзнагароджана ордэнам Працы.

– Творчая асоба і матуля Людміла, – гаворыць суразмоўца. – Сваю працоўную дзейнасць яна пачынала вязальшчыцай на фабрыцы мастацкіх вырабаў у Барысаве. Калі нарадзіліся дзеці, занялася рамесніцтвам. Дарэчы, да яго плануе вярнуцца і зараз, бо зусім нядаўна пайшла на пенсію, адпрацаваўшы апошні час паштальёнам у Докшыцах. За нараджэнне і выхаванне пецярых дзяцей узнагароджана ордэнам Маці. Тата Сяргей больш за трыццаць гадоў рупіўся мулярам у Докшыцкай ПМК-52.

Гэты год для Дар’і Каратковай апошні ў медкаледжы. Па размеркаванні будучы фельчар-акушэр трапіць у лячэбную ўстанову Мінскай вобласці. Але думае абавязкова вярнуцца на Докшыччыну, каб працаваць у родным рэгіёне і дапамагаць сваім землякам.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *