Министр сельского хозяйства и продовольствия Юрий Горлов с рабочей поездкой посетил Докшицкий район

IMG_5485

В районе прошел субботник по наведению порядка на животноводческих объектах сельхозорганизаций. В этот день с рабочей поездкой Докшиччину посетил министр сельского хозяйства и продовольствия Юрий Горлов.

Министр ознакомился с работой фермы «Барсуки» и мехдвора ОАО «Барсучанка», с председателем райисполкома Сергеем Абирало обсудил вопросы текущего строительства и реконструкции помещений для стойлового содержания скота, кормления коров и другие насущные для АПК темы. Юрий Горлов обратил внимание на необходимость максимальной механизации рабочего процесса, дал советы по обустройству профилактория для новорожденных телят. 

IMG_5517

Міністр станоўча ацаніў арганізацыю суботнікаў на сельскагаспадарчых аб’ектах.

– Іх трэба праводзіць часцей, – сказаў ён. – Кіраўнік дзяржавы ставіць перад намі задачы, якія не з’яўляюцца звышскладанымі, – гэта ўсяго толькі неабходнасць навесці элементарны парадак, які павінен быць такім жа, як у кожным доме. Важна прывучаць людзей да гэтага. Калі будуць парадак і дысцыпліна, гэта ў сваю чаргу прывядзе да павышэння прадукцыйнасці працы і заработнай платы. Работнікі будуць задаволены. Мы павінны аб’яднацца для гэтай мэты, дзейнічаць правільна – і тады абавязкова дасягнём вынікаў.

На дапамогу аграрыям раёна выйшлі калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, работнікі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко працавалі на МТК “Альхоўка”, дзе, у прыватнасці, у межах суботніка былі пабелены сцены і абкошана тэрыторыя.

IMG_5515 IMG_5492

У тэму
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці, у Докшыцкім раёне актываваны работы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў. Асаблівая ўвага – жывёлагадоўчым фермам і комплексам. За многімі замацаваны калектывы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна.

Так, на мінулым тыдні ў чацвер на 25 сельгасаб’ектах працавала 126 чалавек з шэфскіх арганізацый, было задзейнічана 12 адзінак тэхнікі. У пятніцу дапамогу жывёлаводам аказвала 86 чалавек, найбольшая колькасць – работнікі МНС і ветэрынарнай станцыі. У суботу на фермы выехалі 244 работнікі 38 арганізацый, у тым ліку 33 кіраўнікі. Работы вяліся на 29 малочнатаварных фермах і комплексах. Асноўны кірунак дзейнасці – добраўпарадкаванне тэрыторый: абкошванне, рамонт і замена агароджаў, ачыстка ад смецця. У памяшканнях для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы праводзілася дэзінфекцыя, рамантаваліся вокны, наводзіўся санітарны парадак.

IMG_5464 IMG_5448 IMG_5438

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *