Очередные награды завоевали спортсмены Докшицкого района
З новымі перамогамі вярнуліся юныя спартсмены Докшыцкай ДЮСШ з адкрытага кубка горада Віцебска па лёгкай атлетыцы, прымеркаванага да Года добраўпарадкавання.
Выдатны вынік прадэманстраваў Ягор Шэка, якому не было роўных у скачках у даўжыню з разбегу і ў штурханні ядра. Таксама першае месца ў апошняй дысцыпліне паказала яшчэ адна выхаванка трэнера Арцёма Кучыца Ніка Грыгаровіч. Бронзавым прызёрам спаборніцтва стала Карына Пашкевіч (трэнер Алёна Аліноўская).
Удалым стаў удзел дакшычан і ў адкрытым першынстве г. Наваполацка па дзюдо. Залатым чэмпіёнам у сваёй вагавай катэгорыі стаў Аляксандр Скробут (трэнер Алена Касцюк). Серабро заваявала Валерыя Зубрыцкая (трэнер Алена Таляронак). Таксама добра выступілі Рэнат Базылевіч і Савелій Арлоў, якім трошкі не хапіла да прызавых месцаў.
Пяцьдзясят тры юныя спартсмены спаборнічалі ў турніры па лёгкай атлетыцы, прысвечаным памяці Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога.
У скачках у даўжыню з разбегу і трайных скачках з разбегу пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Максім Кунцэвіч, Еўфрасіння Атрахімовіч, Ягор Шэка, Анастасія Зайцава, Арсеній Падбярэзскі, Сабрына Мацкевіч, Ульяна Гурло.
У бегу “30 м х 2” лепшы вынік прадэманстравалі Ягор Шэка, Анастасія Зайцава, Раман Гамеза і Еўфрасіння Атрахімовіч.
У штурханні ядра сваю хвіліну славы атрымалі Яўген Грыгаровіч, Ніка Грыгаровіч, Максім Кунцэвіч, Аляксандра Аганесян.
У кіданні дыска на першую прыступку п’едэстала ўзняліся Арцём Лукашэвіч, Ніка Грыгаровіч, Міхаіл Суднік і Аляксандра Аганесян.
… і валейбалісты
Дзве суботы запар спартыўная зала Барсукоўскай БШ прымала першынство раёна па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Пераможцамі спаборніцтваў сталі зборныя Крулеўшчынскага сельсавета, гульцы якіх Дзмітрый Парфяновіч і Дар’я Таляронак былі адзначаны як лепшыя валейбалісты. Сярэбранымі прызёрамі сярод мужчынскіх каманд сталі спартсмены з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, у дзяўчат на другую прыступку п’едэстала ўзняліся гульцы зборнай Бягомльскага дзіцячага сада. Трэцяе месца ў валейбалістак з каманды СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч.

