Снова в лидерах. В производственном управлении «Витебскторф» подвели итоги добычи торфа сезона 2025 года
В производственном управлении «Витебскторф» подвели итоги добычи торфа сезона 2025 года. Торжество по этому поводу состоялось на базе филиала в Крулевщине.
С успешным завершением работ торфяников поздравили председатель районного Совета депутатов Валентина Рандаревич и генеральный директор производственного республиканского унитарного предприятия «Витебскоблгаз» Александр Бранцевич.
“Віцебскторф” на працягу доўгага часу займае перадавыя пазіцыі ў Беларусі па нарыхтоўцы верхавога фрэзернага торфу, і гэты год не стаў выключэннем. Прадпрыемства адным з першых у краіне выканала сезонны план – яшчэ ў першай палове верасня. Усяго нарыхтавана 58 тыс. тон торфу, або 117 працэнтаў да плана, у тым ліку 48 тыс. тон верхавога торфу, 10 тыс. тон торфу для кампаставання (сельскагаспадарчага).
Яшчэ адно прыемнае дасягненне: у рэспубліканскім спаборніцтве сярод машыністаў торфаздабыўных машын работнікі прадпрыемства занялі прызавыя месцы. У іх ліку і машыністы з Крулеўшчыны: Вадзім Арцімовіч з вынікам 19,1 тыс. тон на фрэзераванні верхавога торфу і Сяргей Палачанін з вынікам 23,2 тыс. тон на штабеляванні. Свае “сярэбраныя” ўзнагароды яны атрымаюць на рэспубліканскім падвядзенні вынікаў здабычы торфу.
Прысутныя ў зале віталі прызёраў гучнымі апладысментамі, як і іншых працаўнікоў, узнагароджаных граматамі і падзякамі за высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё тарфяной галіны.
Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны слесар па рамонце аўтамабіляў Сяргей Шымко, Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена мехатроніку Юрыю Кучыцу. Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў уручана начальніку аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Іне Козел, Падзяка старшыні райсавета – вадзіцелю пагрузчыка Уладзіміру Паляніну.
Ганаровай граматай “Віцебскаблгаза” ўзнагароджаны начальнік участка здабычы торфу Ігар Басаў, спецыяліст па продажы сектара матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту Кацярына Баран, вадзіцель пагрузчыка Сяргей Палачанін, машыніст бульдозера Мікалай Снарковіч. Падзяка абласнога прадпрыемства аб’яўлена інжынеру Дзмітрыю Цынковічу.
Шэраг работнікаў атрымалі ўзнагароды ВУ “Віцебскторф” і аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства “Віцебскаблгаз”.
Канцэртныя нумары, падрыхтаваныя сіламі галіны энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці вобласці, сталі выдатным дапаўненнем да цёплага свята тарфянікаў.
Ніна КРУКОВІЧ.










