Спортивная семья Юрия и Анны Глазко из Бегомля снова попала в тройку лидеров по итогам гонок на лыжероллерах

photo_2025-11-21_12-42-58 с

Спортивная семья Юрия и Анны Глазко из Бегомля снова попала в тройку лидеров по итогам открытого кубка контрольных тренировок по гонкам на лыжероллерах. Анна стала чемпионом соревнований, у Юрия на этот раз серебро.

– У межах кубка з мая па кастрычнік адбылося адзінаццаць этапаў, – расказвае Юрый. – Сёлета нам з Ганнай пашчасціла паўдзельнічаць у шасці. Асеннія гонкі заўсёды непрадказальныя, бо ў працэс барацьбы могуць умешвацца ўмовы надвор’я. Напрыклад, Першынство Рэспублікі Беларусь па гонках на лыжаролерах сярод аматараў, якое ладзілася ў рэспубліканскім цэнтры па зімовых відах спорту “Раўбічы”, беглі пад праліўным дажджом. Але небяспечнымі бываюць не так лужыны, як лістота на трасе. Якраз паслізнуўся на апошняй, адбылося маё падзенне на завяршальных спаборніцтвах, што перашкодзіла прыйсці першым. Але вынік – гэта не заўсёды перамога. Для нас гэта магчымасць удзельнічаць у спаборніцтвах з аднадумцамі. Дарэчы, амаль на ўсіх этапах сустракаліся з нашым земляком Аляксандрам Глінскім, такім жа апантаным спартсменам-аматарам. Сезон лыжаролераў па традыцыі завяршыўся марафонам “Дарога памяці”, які ў чатырнаццаты раз быў арганізаваны ў межах мемарыяльнага комплексу “Ала” ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Пасля спаборніцтва яго ўдзельнікі прайшлі журботным маршрутам вёскі Ала і ўсклалі кветкі да цэнтральнага манумента комплексу і брацкай магілы, дзе пахаваны воіны-вызваліцелі Светлагорскага раёна. Цяпер чакаем снежнай зімы, каб стаць на лыжы. Спорт на паўзу не паставіш, бо за ім – наша здароўе.

photo_2025-11-21_12-32-46

ГЛАЗКО

photo_2025-11-21_12-32-57

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з сямейнага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *