В Докшицах к депутату Анатолию Сивко обратились с вопросом производственного характера

Кіраўніцтва ТАА “Докшыцкая швейная  мануфактура” на прыёме ў дэпутата.

Руководство ООО «Докшицкая швейная мануфактура» на приёме у депутата.

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, член Постоянной комиссии по экономической политике Анатолий Сивко провел личный прием граждан в Докшицах. Участие в нем принял председатель райисполкома Сергей Абирало.

К депутату обратилась семейная пара — Сергей и Светлана Иванцовы, которые несколько лет реализуют инвестиционный проект ООО «Докшицкая швейная мануфактура».

– Наша прадпрыемства займаецца масавым пашывам гарсэтных вырабаў у рэгіёнах, – гаварыў Сяргей Алегавіч. – Участкі створаны не толькі ў Докшыцах. Паўтара года таму адкрылі цэх у Глыбокім, дзе на сённяшні дзень працуе 15 чалавек. У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 11 снежня 2019 года № 847 “Аб зацвярджэнні спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў”, існуюць санітарна-ахоўныя зоны, якія ўстаноўлены для шэрагу вытворчасцей. Для швейнай, напрыклад, як прапісана ў дакуменце, – 50 метраў. Аднак мы не займаемся раскроем і ўпакоўкай прадукцыі, а толькі яе шыццём. Больш за тое, сваёй дзейнасцю не наносім шкоду навакольнаму асяроддзю. Ці магчыма ўнесці некаторыя змены ў нарматыўны дакумент, якія б тычыліся змяншэння адлегласці санітарна-ахоўных зон для шэрагу малых прадпрыемстваў, у прыватнасці такіх, як наша?

– Існуе парадак унясення змяненняў у нарматыўныя дакументы, – адзначыў Анатолій Сіўко. – Неабходна звяртацца ў той орган, які мае паўнамоцтвы гэта зрабіць. У дадзеным выпадку ў Міністэрства аховы здароўя альбо ў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Калі такая праблема сапраўды ёсць і ўзнікае ў многіх прадпрымальнікаў, то яе неабходна аргументаваць. Паспрабуем вам у гэтым дапамагчы. Для гэтага накіруем дэпутацкі запыт.

З пункту гледжання аховы здароўя сітуацыю пракаменціравала галоўны санітарны ўрач раёна Ганна Трашчанка, якая прысутнічала на прыёме:

– Магчыма, пагаджуся з тым, што час ідзе і некаторыя нарматыўныя дакументы патрабуюць удасканальвання. Але не трэба забываць пра тое, што работнікі санітарнай службы стаяць на варце здароўя людзей і павінны абараняць іх ад шкодных фактараў, выкідаў, ад шуму і вібрацыі. Таму перад тым як уносіць змяненні ў дакумент, іх трэба дасканала абгрунтаваць.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *