«Я очень люблю свою работу!» — признается юрисконсульт КУСХП “Докшицкий” Вероника Дубино

ЕН 1399 с

Жительница агрогородка Крулевщина Вероника Дубино с первых минут знакомства привлекает к себе необычайной легкостью и простотой в общении, улыбчивостью, обаянием и открытостью. Вместе с тем профессия молодой женщины требует собранности, скрупулезности, усидчивости и отличного знания законодательства: она работает юрисконсультом в КУСХП “Докшицкий”.

Вераніка Валянцінаўна нарадзілася і вырасла ў суседнім Глыбоцкім раёне. Пераехалі з мужам, зараз машыністам цеплавоза ВУ “Віцебскторф”, на Докшыччыну ў 2017 годзе, атрымалі тут жыллё. У сям’і выхоўваюцца дзве дачкі, абое сужэнцаў задаволены сваёй работай і мяняць месца жыхарства не збіраюцца.

Любоў да дакладных навук Вераніцы перадалася, мабыць, ад бабулі, якая шмат гадоў таму таксама жыла нейкі час у нашым раёне і працавала галоўным бухгалтарам у Тумілавічах. Родныя падтрымалі дзяўчыну ў яе імкненні атрымаць веды ў галіне эканомікі, і яна паспяхова паступіла ў Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж. На гэтым не спынілася – і вось ён, жаданы дыплом Полацкага дзяржуніверсітэта.

У КУСГП “Докшыцкі” Вераніка пачала працаваць інжынерам па ахове працы і сумяшчаць гэту работу з абавязкамі інспектара па кадрах.

– Яшчэ якое баявое хрышчэнне атрымалася! – згадвае тыя часы і адзначае, што не была адзінокай у замацаванні ведаў на практыцы. – Мне пашанцавала: больш вопытныя калегі вучылі, тлумачылі тонкасці, аберагалі ад рознага роду “падводных камянёў”. Удвайне пашчасціла, што сённяшні кіраўнік сельгаспрадпрыемства Святлана Аляксандраўна Плыгаўка, якая ўжо на той час была эканамістам са стажам, аднеслася да мяне, можна сказаць, па-мацярынску і дапамагала, чым толькі магла. І вось з мая мінулага года, пасля выхаду з водпуску па доглядзе другой дачушкі, я ўрэшце стала працаваць непасрэдна па сваёй прафесіі.

Маладая юрысконсульт займаецца састаўленнем рознага роду дагавораў, продажам дамоў, што знаходзяцца на балансе гаспадаркі, афармляе прэтэнзійную дакументацыю, збірае пакеты дакументаў для правядзення электраацяплення ў арэнднае жыллё і многае іншае. У свеце лічбаў і нарматыўных дакументаў адчувае сябе як рыба ў вадзе.

– Вельмі люблю сваю работу! – гаворыць з агеньчыкам у вачах. – Падабаецца тое, што яна не руцінная, не застойная – увесь час патрэбна развівацца, быць у курсе новаўвядзенняў у заканадаўстве, асвойваць спецыяльныя праграмы, даведвацца, як афармляецца той ці іншы дакумент, з якім не даводзілася раней працаваць. Ну ці можа быць сумна ў такім кругавароце спраў? Да ўсяго, калі дзень праходзіць вынікова, калі ў дакументах поўны ажур, гэта такое задавальненне! З радасцю спяшаюся і дадому, дзе мяне чакае мая сям’я. Прыжылася на Докшыччыне, тым больш што гэта не далёкі свет – малая радзіма і родныя людзі зусім побач, у суседнім раёне. А, як вядома, ад дабра дабра не шукаюць.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *