Заслуженный работник сельского хозяйства Белорусской ССР Татьяна Копченкова: «О животных нужно заботиться, как о людях»

IMG_5416 с

Всех своих коровок бывшая передовая доярка племзавода «Порплище» Татьяна Копченкова и сейчас помнит по кличкам. Особенно радовали Фея и Эллада, которые давали по 30 килограммов молока в день. Секретом трудовых достижений заслуженный работник сельского хозяйства Белорусской ССР не делится. «Наверное, коровы лучшие попались», — скромно объясняет. Говорит, что не сторонница всяких там почестей, а вот работу свою любит всей душой.

– Пад’ём штодня ў чатыры гадзіны раніцы, каб на пяць паспець на дойку. Затым прыбягала і гатавала сняданак чатыром сваім дачушкам, упраўляліся з мужам па гаспадарцы, а на дванаццаць зноў спяшалася на ферму. Тады даілі тры разы на дзень, і лічу, што гэта станоўча ўплывала на колькасць малака.

Будучую прафесію Таццяна асвоіла ўжо ў дзяцінстве, дапамагаючы матулі, якая ўручную даіла 25 кароў. І так сталася, што менавіта дачка змяніла маму на рабочым пасту, калі тая пайшла на пенсію. Толькі ўжо малодшая прадстаўніца дынастыі атрымала 50 першацёлак і даіла іх апаратам. І нават калі ў далейшым абуладкавалі малакаправод, Таццяна Іванаўна кожную са сваіх рагуль дадойвала, калі трэба было, рукамі.

– Калі працуем з жывёламі, трэба клапаціцца пра іх, як пра людзей, – зазначае Таццяна Капчанкова. – Мы іх добра кармілі: кашу заварвалі з мукі, давалі бульбу, буракі. Чысцілі, мылі.
Перадавая парплішчанская даярка надойвала ў год ад каровы ў сярэднім па 4-5 тысяч кілаграмаў малака. Працаваць, кажа, было лёгка, бо ў ахвоту. Хуткая, акуратная, добрасумленная, зацікаўленая ў выніку – гэтыя складальнікі яе натуры, безумоўна, паўплывалі на выдатную работу.

Для Таццяны Капчанковай устаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі. Усяго ў раёне яе атрымлівае 5 чалавек.

Усяго Таццяна Іванаўна адпрацавала на ферме 30 гадоў. У 1970 годзе была ўзнагароджана юбілейным медалём «За доблесную працу. Ва ўшанаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», у 1977-м – знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва», у 1980-м – знакам «Ударнік дзясятай пяцігодкі». У 1984-м удастоена ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1985-м – бронзавага медаля Галоўнага камітэта ВДНГ СССР за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі. Была дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.

IMG_5410 с

Сёлета на пачатку лістапада Таццяне Іванаўне споўнілася 80 гадоў. Але яна па-ранейшаму наведваецца на сваю ферму! Балазе, яна побач з домам. Пройдзецца па кароўніку, адзначыць змяненні, пагутарыць з работнікамі і… з жывёлай.

– І зараз, каб была магчымасць, пайшла б рабіць! Усёй душой люблю гэту справу! – сказала.

А калі адна з яе дачок выбірала прафесію сельскагаспадарчага профілю, была толькі за. Цяпер Алена працуе ў ААТ “Барсучанка” і дзеліцца з матуляй навінамі гаспадаркі, якія хвалююць тую да гэтай пары.

Дзеці – першыя памочнікі маці па доме, але Таццяна Іванаўна і сама яшчэ ў сіле. Па прывычцы ўстае ранюсенька. У пакоях чысціня, на сталах букеты. У парадку двор і сэрца сядзібы – кветнік, які з вялікім жаданнем даглядае гаспадыня. Чытае, займаецца гімнастыкай, ездзіць на веласіпедзе. Наогул ёй падабаецца рух – энергіі жанчыны хопіць на дваіх. І можна толькі ўявіць, якой актыўнай яна была ў маладосці. Нездарма ўсюды паспявала.

А на днях дадому да Таццяны Капчанковай завіталі прадстаўнікі калектыву ААТ «Барсучанка», каб павіншаваць знакамітую працаўніцу з юбілеем. Уручылі ёй кветкі і падарунак, пажадалі добрага здароўя і цудоўнага настрою. Яе самаадданая праца – значны ўклад у развіццё раёна.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *