Агент страхового представительства Белгосстраха по Докшицкому району Тамара Портянко: «Надежных и верных клиентов становится больше»

Тамара Парцянка працуе са справаздачнымі дакументамі.

Тамара Парцянка працуе са справаздачнымі дакументамі.

Сегодня — День страхового работника

В преддверии профессионального праздника агент страхового представительства Белгосстраха по Докшицкому району Тамара Портянко награждена Благодарностью филиала Белгосстраха по Витебской области за примерное выполнение трудовых обязанностей и успешное решение актуальных задач, стоящих перед Госстрахом.

Работу агента назваць лёгкай не выпадае: не кожнаму пад сілу вытрымаць яе напружаны рытм, пастаянныя, і не толькі ў рабочы час, тэлефонныя званкі, а кантактаў у мабільніку не дзясяткі – сотні. Да ўсяго дабірацца да кліентаў даводзіцца не толькі грамадскім транспартам, але і аўтастопам, на спадарожных машынах, дзесьці на веласіпедзе. Карацей, стабільнасці ніякай, смяецца Тамара Сяргееўна. Вось ужо дзесяць гадоў наша гераіня ў страхавой справе і, як паказваюць вынікі, выдатна з ёю спраўляецца.

– Спачатку складана было, – шчыра прызнаецца. – Я ж сама жыхарка вёскі Янкі, а замацавалі за мною некалькі вуліц і завулкаў у Докшыцах і населеныя пункты Крулеўшчынскага сельсавета. Людзі былі амаль усе незнаёмыя, а ў нашай прафесіі вельмі важны цесны кантакт, калі ведаеш, чым чалавек жыве, чым цікавіцца, наколькі адказна адносіцца да бяспекі свайго жыцця і жыццяў сваіх родных, які ў яго характар… Зараз ужо практычна з усімі сваімі кліентамі знаходжуся ў сяброўскіх, даверлівых адносінах, і гэта вельмі дапамагае ў рабоце.

Тамара Сяргееўна адзначае, што супрацоўнік Белдзяржстраха абавязкова павінен быць не толькі граматным спецыялістам, але і ўважлівым суразмоўцам, кампетэнтным дарадчыкам, вытрыманым чалавекам. А яшчэ – тонкім псіхолагам, бо выпадкі розныя бываюць: і ў дыялог людзі катэгарычна не хочуць уступаць, і прад’яўляюць несправядлівыя абвінавачванні. Здараецца гэта рэдка, аднак менавіта ў такіх сітуацыях найбольш і патрэбны асабісты падыход. Зможаш яго знайсці – далей не будзе ні канфліктаў, ні непаразуменняў.

– А ўвогуле, – рэзюмуе суразмоўца, – даўным-даўно пераканалася: як ты да людзей, так і яны да цябе. Дык можна сказаць, што наша работа – нядрэнны трэнінг і адначасова тэст на чалавечнасць, сумленнасць, уменне і жаданне ладзіць зносіны. Што датычыцца мабільнасці, то быць у любы час сутак на сувязі для мяне, як і для ўсіх маіх калег, даўно ўжо стала нормай. Рабочы дзень можа працягвацца дома, калі неабходна праглядзець кліенцкую базу, патэлефанаваць тым людзям, тэрміны дзеяння страхавых полісаў якіх заканчваюцца. Тут трэба абмеркаваць канкрэтна: ці будзе прадаўжацца страхаванне, на якіх умовах, калі чалавек зможа ўнесці аплату і якой яна будзе – наяўнай або безнаяўнай. Нюансаў шмат, усе трэба ўлічваць.

Тамара Сяргееўна адзначае, што, як і раней, людзі найбольш актыўна страхуюць будынкі, маёмасць, транспарт, не забываюць пра сваё здароўе і здароўе блізкіх. Для некаторых можна нават квітанцыю падрыхтаваць загадзя, ведаючы, што яны абавязкова будуць афармляць страхаванне. Гэта самыя верныя і надзейныя кліенты, і нашу гераіню радуе той факт, што з гадамі іх становіцца ўсё больш.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *