Более 10 гражданских инициатив реализовано в Докшицком районе

Площадка "Все мы родом из детства" – отличное место для отдыха в Ситцах.

Площадка «Все мы родом из детства» – отличное место для отдыха в Ситцах.

Гражданские инициативы помогают реализовывать проекты, направленные на наведение порядка и создание комфорта для людей. А еще делают населенные пункты более привлекательными. В мае текущего года президиумом районного Совета депутатов при поддержке районного исполнительного комитета был организован конкурс гражданских инициатив среди сельских Советов депутатов района. Его приурочили как раз к Году благоустройства. Финансирование проводилось из средств, заработанных на районном субботнике, а вот работы выполняли сами инициаторы. В результате на территории каждого сельсовета, а их в Докшицком районе 11, было реализовано не менее одной инициативы.

председатель районного Совета депутатов Валентина Рандаревич

Председатель Докшицкого районного Совета депутатов Валентина Рандаревич.

О том, какие проекты удалось воплотить в жизнь, рассказала председатель районного Совета депутатов Валентина Рандаревич.

– Прыкладаў грамадзянскіх ініцыятыў шмат, і спектр іх накіраванасці даволі шырокі, – адзначыла Валянціна Юр’еўна. – Напрыклад, у аграгарадку Сітцы, дзякуючы актыўным, неабыякавым мясцовым жыхарам, насупраць будынка сельвыканкама з’явілася пляцоўка для сямейнага адпачынку “Усе мы родам з дзяцінства” (на здымку). На маю думку, атрымалася выдатнае месца, дзе можна не толькі бавіць час дарослым і дзецям, а і арганізоўваць мерапрыемствы, ладзіць святы. Гэту ініцыятыву актыўна падтрымалі дэпутаты абласнога і раённага Савета дэпутатаў.

Не застаюцца ўбаку і іншыя сельсаветы. Гульнявыя пляцоўкі для дзяцей абуладкаваны ў аграгарадку Крулеўшчына, вёсках Паўночнае Гняздзілава і Бярозаўка Крыпульскага сельсавета. Для зручнасці сяльчан у Курдзеах, у месцы прыпынку аўтакрамы, устанавілі альтанку. У Порплішчы абуладкавалі месца для адпачынку з лаўкамі і аркай, пасадзілі там больш за сто дэкаратыўных кустоў. У Прудніках на стадыёне пафарбавалі агароджу, замянілі лаўкі і зрабілі куток для заняткаў спортам.

У вёсцы Новая Вілейка Бярозкаўскага сельсавета ўздоўж вуліцы было высечана кустоўе і за кошт сродкаў ураджэнцаў гэтай мясцовасці на ўездзе ўстаноўлены новы крыж.

Апошнім часам усё большая колькасць вяскоўцаў далучаецца да навядзення парадку на могілках. Месцічы збіраюцца, каб абкасіць тэрыторыю, высекчы там кустоўе, устанавіць агароджу, альбо замяніць яе на новую. Грошы на добрую справу ахвяруюць з уласнай кішэні, бо лічаць, што клапаціцца пра сваіх родных – гэта іх доўг і абавязак. Напрыклад, актыўна гэта работа вядзецца на могілках у вёсцы Літоўцы Крулеўшчынскага сельсавета. Добраўпарадкаваннем апошняга месца спачыну насельніцтва таксама займаліся ў вёсках Будзілаўка, Баяры, Пруднікі Бягомльскага сельсавета, Дзедзіна Тумілавіцкага сельсавета, Гарадзішча Валкалацкага сельсавета, Струкі Параф’янаўскага сельсавета, Камайск Докшыцкага сельсавета.

Асобная тэма – гэта навядзенне парадку каля помнікаў і воінскіх пахаванняў, звяртае ўвагу Валянціна Рандарэвіч. Прычым, рамантаваць іх, прыбіраць тэрыторыю дарослым дапамагаюць школьнікі. Так і павінна быць, бо карысная праца прывучае да самастойнасці.

Яркі прыклад добраўпарадкавання памятнага месца – Бярэзінскі сельсавет, дзе па ініцыятыве старэйшыны Васілія Мацкевіча і за кошт сродкаў уласнай сялянскай гаспадаркі была ўстаноўлена агароджа вакол абеліска на вуліцы Бягомльскай. У Крыпулях і Бярозаўцы абноўлены шыльды з імёнамі землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У Бягомлі рэалізаваны праект “Славе – не згаснуць, традыцыям – жыць!”, дзякуючы чаму ў цэнтры гарадскога пасёлка, каля брацкай магілы, з’явілася “Алея славы”. На ёй устаноўлены банеры з імёнамі герояў-пераможцаў, Герояў Савецкага Саюза, а таксама размешчана інфармацыя аб помніках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Бягомльскага сельсавета.

Прыемна, што наша моладзь стараецца не адставаць ад таго, што адбываецца вакол. Так, юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у абласным конкурсе маладзёжных ініцыятыў “Праекціруй будучае”, прадставіўшы на суд камісіі свой праект арт-дворыка “Свабода творчасці без узросту і межаў”, і ў выніку сталі пераможцамі. У далейшым арт-дворык стане пляцоўкай для правядзення мастацкіх пленэраў, музычных конкурсаў і вечарын, канцэртаў, адкрытых дыялогаў і, нарэшце, месцам, дзе могуць сустракацца людзі розных узростаў. Плануецца, што яно будзе размяшчацца за будынкам дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалаўскага. Дарэчы, за кошт сродкаў асацыяцыі дэпутатаў ужо набыты праектар, экран, крэслы, вулічныя пражэктары і шацёр.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна ўпэўнена, што будзе рэалізавана яшчэ шмат ініцыятыў, якія паспрыяюць развіццю Докшыччыны ў плане захавання гістарычнай памяці, духоўна-маральных каштоўнасцей, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, добраўпарадкавання тэрыторый, а таксама падтрымкі маладзёжных і адукацыйных праектаў.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *