«Дети — причина быть счастливыми,» — считают Артур и Анастасия Скворцовы из Докшиц

photo_2025-11-26_10-34-12 с

Полвека и более тому назад многодетная семья была нормой. Дети с малых лет помогали родителям по хозяйству и по уходу за младшими братьями и сестрами, учились ценить семейную поддержку, нести ответственность не только за себя, получали необходимые навыки для вступления во взрослую жизнь. В семье докшичан Артура и Анастасии Скворцовых на сегодняшний день воспитывается четверо деток, и молодые супруги справедливо считают себя по этой причине счастливыми людьми.

– Старэйшыя ў нас хлопчыкі, а трэба ж, каб і дачушка была, – гаворыць галава сям’і Артур Эдуардавіч, інспектар АДАІ Докшыцкага РАУС. – Нядаўна наша мара збылася: маленькай Соф’і яшчэ толькі два месяцы. Арсеній і Мацвей пакуль не разумеюць, што над такой крохай трэба апекавацца, а вось старэйшы сынок Цімафей ужо асэнсоўвае сваю адказнасць і вельмі кранальна клапоціцца пра сястру. Дзеці ў сям’і і павінны быць, як тыя дубчыкі ў веніку, разам – у гэтым іх моц і спакой у неспакойным свеце.

Цімафей, і праўда, ужо амаль дарослы мужчына – у першы клас пайшоў. Арсенію і Мацвею – тры і два гады. Найпершае пытанне да бацькоў: як атрымліваецца спраўляцца пры такой нязначнай розніцы ва ўзросце малечы? Аказалася, вельмі дапамагаюць бабулі і дзядулі, за што Артур з Насцяй ім бязмерна ўдзячныя. Маладыя сужэнцы адзначаюць, што, уступаючы ў шлюб, планаў станавіцца шматдзетнай сям’ёй не мелі.

– Напэўна, нябёсы даюць нам нашмат больш і лепш, чым мы можам прасіць, – разважае Анастасія. – Ніколі не думала, што лёс мой складзецца менавіта так, але зараз я ўжо не хачу жыць інакш. Чатыры пары цёплых ручак і цікаўных вачанят – гэта шчасце проста ў гіганцкіх аб’ёмах.

Артур Эдуардавіч згодна ківае галавой і адзначае, што асноўны цяжар клопатаў пра дзяцей кладзецца, канешне ж, на кволыя плечы яго дарагой паловы. Безумоўна, як толькі выдаецца час, ён спяшаецца дапамагчы, але, уздыхае, часу таго не так і шмат. Работа адказная, а да ўсяго маладая сям’я набыла нядаўна кватэру (пакуль што жывуць на здымнай), у якой Артур разам са сваім татам Эдуардам Сяргеевічам робяць уласнымі сіламі рамонт. Справа, вядома ж, прыемная: наваселле заўжды радасць. Аднак не толькі гэтым заняты вольны час маладога галавы сям’і: у вёсцы Лаці ў вялікай і дружнай сям’і Скварцовых, калі так можна сказаць, цэлая ферма жывёлы. Старанныя вяскоўцы, якімі Скварцовы, хоць і перабраліся ў горад, засталіся па духу ў самым лепшым сэнсе гэтага слова, гадуюць бычкоў, авечак і свіней-мангаліц.

– У каго з нас ёсць, скажам так, на дадзены момант магчымасць, той і працуе з жывёлай: корміць, чысціць, сочыць за своечасовымі прышчэпкамі і ўнясеннем вітамінных дабавак, клапоціцца пра дастаўку і нарыхтоўку кармоў, – расказвае Артур. – Дапамагае нават мой дзядуля Уладзімір Пятровіч Гаўрыловіч. Так, лішнюю гадзіну ні Насці, ні мне паспаць не атрымліваецца, затое харчуемся ўсе экалагічна чыстым мясам і ў дадатак эканомім грашовыя сродкі, якія моцна дарэчы бываюць у іншых патрэбах.

Насця па прафесіі фельчар-акушэр, але, плаўна пераходзячы з аднаго водпуску па доглядзе дзіцяці ў наступныя, пакуль што не змагла пачаць свой працоўны шлях. Прафесія яе запатрабаваная, і маладая жанчына плануе, што, дагадаваўшы Соф’юшку, пацвердзіць кваліфікацыю і выйдзе на работу, да якой моцна ляжыць яе душа. “Упэўнены ў гэтым? А можа падумаеце пра сястрычку для Соф’і?” – жартам цікаўлюся. “Не, не, – махаюць рукамі суразмоўцы, – будзем ужо выхоўваць тых, што ёсць!”

Няма сумненняў, выхаваюць дастойна.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *