Докшичанин Егор Асаёнок стал участником Новогоднего бала молодежи во Дворце Республики
Дакшычанін Ягор Асаёнак стаў удзельнікам грандыёзнага Навагодняга балю моладзі ў Палацы Незалежнасці.
У гэтым годзе ўдзельнікамі ўрачыстасці сталі больш за 300 самых таленавітых юнакоў і дзяўчат краіны: стыпендыяты, пераможцы міжнародных конкурсаў, валанцёры і спартсмены.
У ліку ганаровых гасцей балю – Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і міністэрстваў.
Стаць удзельнікам святочнага мерапрыемства Ягору пашанцавала дзякуючы яго актыўнаўсці ў творчым жыцці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, студэнтам якога ён з’яўляецца. Сваёй нястомнай творчай энергіяй юнак добра вядомы і ў Докшыцах. Ягор – адзін з салістаў вядомай моладзевай вакальнай групы “ТМ_BAND”, выдатны гулец мясцовых футбольнай і валейбольнай каманд. Свае здольнасці ён, канечне ж, прадэманстраваў і ва ўніверсітэце, дзе ўдзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах, бывае вядучым мерапрыемстваў. Сёлета перамог на ўніверсітэцкім этапе конкурсу “Міс і Містар БДУКМ – 2025”, пасля чаго прадстаўляў ўстанову на гарадскім этапе “Міс і Містар Студэнцтва – 2025”, дзе стаў бронзавым прызёрам.
– Разам з аднакурснікамі доўга і старанна рыхтаваўся да гэтай падзеі, – дзеліцца ўражаннямі Ягор Асаёнак (на фота злева). – Выхад на паркет стаў самым хвалюючым і яркім момантам – мы танцавалі паланез пад музыку Пятра Чайкоўскага. Вельмі шчырым быў зварот нашага Прэзідэнта да моладзі. Эмоцыі фантастычныя! Быццам пабывалі ў сапраўднай казцы! Быць у ліку тых, хто запрошаны на баль, – гэта знак, што наша праца і намаганні не марныя, яны маюць значэнне і патрэбныя роднай Беларусі.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з асабістага архіва.

