Не мусор, а ценный ресурс. О сборе и переработке отходов стекла рассказали специалисты РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»

23ddb688a57ca238dc4ba с

Многие, наверное, помнят, как лет тридцать назад и даже больше газированные напитки, молоко, кефир, майонез и многая другая продукция фасовалась в стеклянную тару. Позже, с развитием производства пластика, произошел постепенный переход на упаковку именно из этого материала. Сейчас в Беларуси нацелены на то, чтобы вернуть использование стекла на прежний уровень. Соответственно, для того, чтобы заводы выпускали больше такой тары, необходимо больше сырья для нее.

эколаг РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Наталля Падляшчук

Эколаг РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Наталля Падляшчук

Пра важнасць збору і перапрацоўкі адходаў шкла, іх экалагічнай і эканамічнай каштоўнасці разважае эколаг РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Наталля Падляшчук.

– Вельмі важна збіраць і перапрацоўваць шкло, бо яно не распадаецца тысячагоддзямі і можа быць небяспечным, – звяртае ўвагу Наталля Іосіфаўна. – А вось яго паўторнае выкарыстанне эканоміць прыродныя рэсурсы – той жа пясок і вапняк, зніжае энергаспажыванне і выкіды шкодных рэчываў падчас вытворчасці. Бой плавіцца пры больш нізкіх тэмпературах, што робіць яго ідэальным матэрыялам для новай прадукцыі. Шкло можна перапрацоўваць бясконца, пры гэтым яго якасць не страчваецца. Такім чынам, атрымліваюцца новыя запатрабаваныя прадукты. У чым эканамічная выгада? У тым, што зніжаюцца затраты на сыравіну і энергію.

– Існуюць розныя віды шкла, але, напэўна, не ўсе з іх прымаюцца для перапрацоўкі?

– Неабходна ўлічваць два моманты: від матэрыялу і стан, у якім знаходзіцца прадмет. Для перапрацоўкі падыходзіць звычайнае празрыстае шкло зялёнага і карычневага колераў, шклянкі ад лекаў, шкляны посуд. Дарэчы, можна здаваць ёмістасці як у цэлым выглядзе, так і ў разбітым. У сартыровачныя кантэйнеры нельга выкідваць шкло ад вокнаў і вітрын, аўташкло, гарачатрывалы і лабараторны посуд з борасілікатнага шкла, крыштальныя, керамічныя і фарфоравыя вырабы, люстэркі, лямпы, шматслойныя шклопакеты і прадметы, якія ўтрымліваюць ртуць.

– Як правільна ўтылізаваць шкло?

– Перш чым здаць на перапрацоўку, трэба яго падрыхтаваць. Спачатку зняць накрыўкі і коркі – для гэтых дробязей з металу і пластыку ёсць асобныя кантэйнеры. Дарэчы, здымаць этыкеткі з паверхні неабавязкова, але ўнутры тары не павінна заставацца рэшткаў напіткаў і ежы.

– У якіх месцах у нашым раёне арганізавана прыёмка шклотары?

– Адходы шкла можна апусціць у еўракантэйнеры, спецыяльна прызначаныя для гэтага віду сыравіны. У сельскіх жыхароў такой магчымасці няма, таму, выкідваючы бытавое смецце, шкло лепш змяшчаць у асобны пакет, можна нават разам з пластыкам. Гэта аблегчыць працу тым, хто на палігоне займаецца сарціроўкай другаснай сыравіны. Увогуле, калі ў вас назбіралася багата адходаў шкла, можна патэлефанаваць у камунгас па нумары 5-70-73 і заказаць машыну, якая вывезе іх.

У раёне працуюць два стацыянарныя пункты прыёму адходаў шкла, якія знаходзяцца ў Докшыцах на вуліцы Чарняхоўскага, 103 і ў Бягомлі на вуліцы Савецкай, 20, – паведаміла галоўны эканаміст РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Эліна Падляшчук. – Кошт аднаго кілаграма шкла ад насельніцтва складае 10 капеек. Летась прадпрыемству неабходна было нарыхтаваць 160 тон гэтай сыравіны. План быў перавыкананы на 10, 4 тоны. На 2025 год заданне даведзена большае – 200 тон. Камунальнікамі ўжо нарыхтавана 183, 4 тоны. На холдынг “Белрэсурсы” для дзяржаўных патрэб здадзена 189, 78 тоны, што складае 114,3 працэнта да плана.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *