Дело о преступной деятельности по незаконной миграции иностранцев рассмотрено судом Докшицкого района

m700 с

Суд пад старшынством суддзі Дзяніса Корсака вынес прыгавор грамадзяніну Сенегала 1991 г. нар. і двум гродзенцам, 1978 і 1980 гг. нар., за ажыццяўленне злачыннай дзейнасці па незаконнай міграцыі іншаземцаў.

У якасці дзяржаўнага абвінаваўцы выступіла намеснік пракурора раёна Надзея Міцько.

На допыце ў следчага сенегалец расказаў, што прыбыў у Беларусь з Расіі, каб адсюль патрапіць у краіны Еўрапейскага саюза. Садзейнічаў яму нейкі Ахмед з Францыі, які нібыта паведаміў, што будзе накіроўваць да афрыканца замежных грамадзян з намерам далейшай адпраўкі на Захад, паабяцаўшы плаціць па 100-200 долараў за групу.

Такім чынам, падапечны Ахмеда пражываў на здымнай кватэры ў Гродне разам з іншымі нелегаламі.

У крымінальнай справе размова ішла пра некалькі груп грамадзян з Саюза Каморскіх Астравоў, Гамбіі, Гвінеі і Конга. А перавезці іх з Гродна, а таксама з Наваполацка і Барысава да граніцы з Латвіяй “падрадзіліся” на ўласным транспарце вышэйзгаданыя гродзенцы. Паквапіліся на лёгкі заробак і паплаціліся. Ваенныя і міліцыя затрымалі як беларускіх, так і замежных парушальнікаў закону.

– Суд раёна прызнаў вінаватым грамадзяніна Сенегала ў спрыянні дзейнасці па незаконным выездзе з Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян, спрыянні дзейнасці па незаконным знаходжанні на нашай тэрыторыі, учыненым паўторна групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе ч. 2 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса назначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, – паведаміў суддзя Дзяніс Корсак. – У адпаведнасці з ч. 2 арт. 46-1 КК суд прызначыў спагнаць са зламысніка ў даход дзяржавы грашовую суму, атрыманую злачынным шляхам, у памеры каля 19 тысяч рублёў. Гродзенскія “перавозчыкі” таксама асуджаны да пазбаўлення волі – кожны на 3 гады. У адносінах да абодвух прыменена двухгадовая адтэрміноўка выканання пакарання.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *