Дом без пажару: прафілактычнае мерапрыемства прайшло ў Докшыцкім раёне

IMG_6269 с

З 11 па 17 лютага на тэрыторыі Докшыцкага раёна праходзіла спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», накіраванае на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

За апошнія тры гады на тэрыторыі Докшыцкага раёна адбылося 95 пажараў, на якіх загінула 13 чалавек. Большасць пажараў – 55 выпадкаў і 13 загінулых грамадзян прыпадае на сельскую мясцовасць і зафіксаваныя на тэрыторыях Бягомльскага, Крулеўшчынскага, Ваўкалацкага, Бярозкаўскага і Бярэзінскага сельскіх Саветаў. Менавіта таму прафілактычныя мерапрыемствы праводзіліся на тэрыторыі дадзеных сельсаветаў.

IMG_6281

Каб папярэдзіць вогненныя здарэнні, работнікі Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абследавалі домаўладання адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Пры абследаванні домаўладанняў прадстаўнікі МНС нагадалі сельскім жыхарам аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, прывялі прыклады пажараў, падчас якіх загінулі людзі. Не застаўся без увагі і аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Прадстаўнікі службы выратавання растлумачвалі грамадзянам правілы яго ўстаноўкі і абслугоўвання. Пры наяўнасці пячнога ацяплення ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на металічныя лісты перад топкай, спраўнасць пячных дзверцаў і аглядалі паддашкавыя памяшканні.

Акрамя правядзення прафілактыкі ў жылым сектары, выратавальнікі правялі сельскі сход у вёсцы Беразіно, а таксама прафілактычныя гутаркі па маршруце аўтамагазіна з жыхарамі Крулеўшчынскага, Ваўкалацкага і Бягомльскага сельскіх Саветаў. Звярнулі ўвагу жыхароў на асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, нагадалі правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць трагічных наступстваў.

IMG_6277

Таксама работнікі МНС правялі прафілактычную гутарку з наведвальнікамі паштовага аддзялення ў вёсцы Гліннае Бярэзінскага сельсавета. Расказалі пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, назвалі  прычыны іх узнікнення. Патлумачылі, для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік, і паказалі, як праверыць яго працаздольнасць.

Не засталіся без увагі і работнікі Крулеўшчынскай сярэдняй школы. Асноўнымі тэмамі сустрэчы сталі эксплуатацыя электраабсталявання, забеспячэнне бяспекі дзяцей, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама правілы бяспекі пры знаходжанні на лёдзе зімовага вадаёма.

Тэкст і фота прадастаўлена РАНС.

IMG_6255 IMG_6251 IMG_6250 IMG_6270 IMG_6260 IMG_6285

IMG_7145

IMG_7192 IMG_6960 IMG_6897 IMG_6840 IMG_6831

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *