К депутату Анатолию Сивко с вопросом о подключении электроотопления обратился житель Крулевщинского сельсовета
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Анатолій Сіўко з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абіралы правёў прыём грамадзян.
Каб агучыць сваю праблему, у райцэнтр прыехаў жыхар вёскі Слабада Крулеўшчынскага сельсавета. Мужчына пражывае з састарэлай маці і для большага камфорту хацеў бы правесці ў доме электраацяпленне. Складанасці не ўзніклі б, каб не адно “але”, з якім часта сутыкаюцца жыхары невялікіх населеных пунктаў. Сітуацыю ўскладняе той факт, што, па разліках спецыялістаў, моц ліній электраперадач недастатковая.
Разам з тым, Анатолій Віктаравіч прапанаваў у якасці магчымага варыянту вырашэння пытання частковае падключэнне жылля да электраацяплення.
Пасля дэталёвага абмеркавання звароту кіраўніцтву Докшыцкага РЭС дадзены адпаведныя даручэнні.
– Абсталяванне сельскіх дамоў электраацяпленнем – добры спосаб спрасціць жыццё і зэканоміць дзякуючы льготным тарыфам і кампенсацыі часткі выдаткаў, – рэзюмаваў дэпутат. – Але, каб не рабіць лішняй работы, грамадзянам неабходна звярнуцца ў РЭС і пацікавіцца, ці ёсць тэхнічная магчымасць для ўсталявання электраацяплення ў жылым доме, прапрацаваць усе магчымыя варыянты. Тым больш, дзякуючы адпаведнаму Указу Прэзідэнта, грамадзяне, у дамах якіх былі праведзены работы па электразабеспячэнні жылфонду, пры выкананні шэрагу ўмоў могуць разлічваць на кампенсацыю часткі расходаў.

