Учащиеся СШ № 1 г. Докшицы занимают призовые места в телевизионном проекте «Я знаю!»

зна с

У гэтым навучальным годзе вучні СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога занялі сем з сямі прызавых месцаў на раённым этапе інтэлектуальнага тэлевізійнага праекта «Я знаю!», а потым чатыры – на абласным.

Два пераможцы ўжо выступілі ў фінале ў Мінску. Гэта пяцікласнік Аляксей Патэс і сямікласніца Аліна Шынгарова. Абое ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах.

Рыхтавала вучняў намеснік дырэктара школы, настаўнік англійскай мовы Кацярына Ціханава, якая і сама прымала ўдзел ў тэлевізійных здымках.

– Гэта выдатны вопыт для дзяцей і наогул для нашай школы, – зазначае яна. – Удзельнікі вучыліся трымаць сябе перад відэакамерай, канцэнтраваць увагу, а ў выніку зрабілі высновы, над чым патрэбна працаваць у будучыні, каб дасягнуць яшчэ большых поспехаў.

Кацярына Віктараўна займаецца выхаваннем эрудытаў з 2019 года, да гэтай работы падключыліся і іншыя настаўнікі школы. Пра выніковасць іх працы маляўніча сведчаць факты: прадстаўнікі СШ № 1 г. Докшыцы штогод трапляюць на заключны этап інтэлектуальнага шоу «Я знаю!». А літаральна на днях яшчэ дзве вучаніцы школы ўдзельнічалі ў запісе праграмы. Будзем сачыць за тэлеэфірам!

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *