Братьям Чуро из Докшиц паспорта вручили во время торжества в областном центре

IMG_2397 1

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі стала добрай традыцыяй правядзенне Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” У гэтыя дні чатырнаццацігадовыя юнакі і дзяўчаты атрымліваюць свае першыя пашпарты.

У сераду да акцыі далучыліся і дакшычане. Вучні СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Данііл і Мацвей Чуро сталі ўдзельнікамі ўрачыстасці, арганізаванай у Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці. Галоўныя дакументы братам-двайнятам уручылі старшыня КДК Уладзімір Гадзяцкі, першы сакратар абласнога камітэта “БРСМ” Жанна Нарыцына і прадстаўнік Дэпартамента фінрасследаванняў Мікалай Суржэнка.

photo_2026-03-11_17-11-42

– Атрыманне пашпарта – гэта не толькі важны этап сталення, але і пачатак адказнага шляху, звязанага з правамі і абавязкамі перад краінай, – адзначыў Мацвей Чуро.

– Быць грамадзянінам – гэта значыць актыўна ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны і рабіць усё магчымае для яе росквіту, – дадаў Данііл.

Браты захапляюцца робататэхнікай. Свае веды пацвярджаюць добрымі вынікамі на прадметных алімпіядах.

фото с

Цікава, што браты Мацвей і Данііл разам з татам Андрэем ужо былі героямі першавераснёўскага нумара «РВ» у 2018 годзе, калі для хлопчыкаў прагучаў першы школьны званок.

photo_2026-03-11_17-11-42 (3) photo_2026-03-11_17-11-42 (2)

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *