Новый тротуар появится на участке улицы Полевого в Докшицах

IMG_6453 с

З надыходам цёплага надвор’я ў райцэнтры актывізаваліся работы па навядзенні парадку: працоўныя калектывы прыбіраюць і вывозяць лістоту са сквераў і паркаў, падмятаюць вуліцы, наводзяць чысціню на вытворчых і адміністрацыйных тэрыторыях.

Не збаўляюцца тэмпы і на будаўнічых аб’ектах: расце новы пяціпавярховік на вуліцы Усходняй, пракладваецца водаправод на Ленінскай, Маякоўскага і другім завулку Гідратэхнікаў.

У Докшыцах працягвае павялічвацца і колькасць ходнікаў, апранутых у тратуарную плітку. Так, у пачатку бягучага тыдня работнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Сяргей Каляга і Арцём Чырвоны прыступілі да абуладкавання новага ходніка на вуліцы Палявога.

– Яго будуем на ўчастку ад вуліцы Ленінскай да перакрыжавання з вуліцай Маякоўскага, – паведаміў Сяргей Каляга. – Падрыхтоўчыя работы – разметку, выманне грунту і насып пяску для так званай “падушкі” – ужо завяршылі. Зараз устанаўліваем бардзюры, пасля чаго прыступім да ўкладкі непасрэдна самой пліткі.

Як паведаміла начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Святлана Леснічэнка, плошча новага ходніка складзе 675 квадратных метраў. Кошт работ – 121, 5 тысячы рублёў.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *