Магазин «Медтехника» в Докшицах переехал в здание стоматологии

Ларыса Ханяк дэманструе сонцаахоўныя акуляры.

Ларыса Ханяк дэманструе сонцаахоўныя акуляры.

Крама “Медтэхніка” ў Докшыцах, якую ў размове часцей называюць “оптыка”, бо там можна замовіць выраб акуляраў, змяніла адрас. Зараз аб’ект размяшчаецца ў будынку стаматалогіі.

Знайсці яе нескладана. Цэнтральны ўваход, першы паверх – і далей рухаемся ад рэгістратуры па ўказальніках.

Як распавяла загадчыца “Медтэхнікі” Ларыса Ханяк, зараз гандлёвы аб’ект займае два пакоі – у першым вітрыны з прадукцыяй. Дзясяткі відаў апраў для акуляраў, кантактныя лінзы, артапедычныя і спартыўныя вырабы, слыхавыя апараты, танометры, глюкометры, фізіятэрапеўтычнае абсталяванне, сродкі рэабілітацыі, кампрэсійны трыкатаж і шэраг іншых карысных рэчаў.

Нягледзячы на кампактныя памеры, асартымент не зменшаны. Наадварот, з’явіліся і зусім новыя пазіцыі. Напрыклад, у наяўнасці крэсла-каляска з ручным прывадам, крэсла-туалет, стул для душа, хадункі, кастылі і шэраг іншых прыстасаванняў, якія значна аблягчаюць жыццё хворага чалавека і яго догляд. У хуткім часе будзе прадастаўлена паслуга пракату рознага віду кастылёў і хадункоў.

IMG_6279

Добрым попытам карыстаюцца артапедычныя падушкі, медтэхніка для дома. Пашырылася лінейка апаратаў фізіятэрапіі і касметалогіі. Напрыклад зараз шмат цікавяцца інфрачырвонымі лямпамі.

– Аднак асноўны від паслуг па-ранейшаму аказваем для людзей з праблемамі са зрокам, – дзеліцца Ларыса Ханяк. – Другі пакой прызначаны пад майстэрню, дзе вырабляю акуляры рознай ступені складанасці як для дарослых, так і для дзяцей, рамантую аправы, замяняю шкло. Калі кліенту патрэбны вельмі спецыфічныя акуляры, таксама прымаем заказ. Да таго ж у нас добры выбар сонцаахоўных акуляраў высокай якасці бяспекі.

Крыху змяніўся графік работы “Медтэхнікі”. З аўторка па пятніцу – з 8.30 да 17 гадзін без перапынку. У суботу – з 8 да 14 гадзін. Выхадныя – нядзеля, панядзелак.

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *