Высококвалифицированные специалисты работают в управлении по работе с налогоплательщиками по Докшицкому району

IMG_4585+

За работу з фізічнымі асобамі адказва­юць (злева направа) Анастасія Літвін­чук, Андрэй Курдзека і Вікторыя Ляўко.

Галоўная задача падатковага інспектара не пакараць, а навучыць. У гэтым пера­кананы супрацоўнікі ўпраўлення па ра­боце з плацельшчыкамі па Докшыцкім раёне, якім кіруе Святлана Малашонак. Калектыў упраўлення – гэта пяць кваліфікава­ных спецыялістаў, ад адказнай работы з падатка­плацельшчыкамі якіх залежыць фарміраванне бюджэту раёна.

– Адзін з асноўных кірункаў дзейнасці падатковых ор­ганаў – работа с фізічнымі асобамі, – гаворыць Святлана Мікалаеўна. – У нашым упраўленні гэтымі пытаннямі займаюцца інспектары Андрэй Курдзека, Вікторыя Ляўко і Анастасія Літвінчук. На іх уліку знаходзіцца дзевятнацца­ць тысяч грамадзян Докшыцкага раёна. Андрэй Яўгенавіч і Вікторыя Паўлаўна прымаюць заявы па адміністрацый­ных працэдурах, налічваюць і кантралююць выплаты па маёмасных плацяжах, па падаходных падатках з фізічных асоб, а таксама праводзяць аналіз адпаведнасці расходаў і даходаў грамадзян і іншае.

Па выніках работы па кантролі за выкананнем заканадаўства фізічнымі асобамі за першае паўгоддзе гэтага года даналічана 42,6 тысячы пла­цяжоў. Анастасія Літвінчук вядзе ўлік плацельшчыкаў падатку на прафесій­ны даход і адзінага падатку, налічвае і кантралюе выплаты па дзяржаўнай пошліне. Дарэчы, па выніках работы за мінулы год спецыяліст занесена на Дошку гонару інспекцыі МПЗ па Глы­боцкім раёне.

Андрэй Курдзека – адзін з самых вопытных падаткавікоў. Ва ўпраўленні амаль дваццаць гадоў. Прыгадвае, што прыйшоў сюды, калі ў інспекцыі праца­вала больш за дваццаць чалавек.

– Цяпер пяць, – гаворыць Андрэй Яўгенавіч, – а аб’ём работы, у прын­цыпе, застаўся той жа. Кожны дзень не падобны на другі. Напрыклад, за­раз займаемся налічэннем зямельна­га падатку. І, канечне, бясконца ідуць кліенты: хто па кансультацыю, хто па дапамогу. Маім першым дарадчыкам у пэўных пытаннях падатковай сферы быў Вацлаў Іосіфавіч Андрыеўскі. Ён заўсёды гаварыў, што наша прафесія вучыць, каб усё было па законе, якога трэба прытрымлівацца і самому.

Вікторыя Ляўко па спецыяльна­сці эканаміст. У падатковых органах з 2017 года. Як адказны і працавіты работнік зарэкамендавала сябе яшчэ падчас вучобы ў каледжы, калі праход­зіла ў інспекцыі практыку. Таму яе тут чакалі. Яе кампетэнтнасць пацверджа­на стосам узнагарод. Знаходкай для інспекцыі называюць калегі Анаста­сію Літвінчук, стаж якой у арганізацыі пяць гадоў. Кіраўніцтва адзначае яе добразычлівасць і тактоўнасць, што дапамагае знайсці агульную мову з са­мазанятымі.

– Быць адукаваным супрацоўнікам падатковых органаў – гэта значыць своечасова сачыць за змяненнямі ў заканадаўстве, валодаць прававой інфармацыяй, пільна абараняць інта- рэсы дзяржавы, – гаворыць Святлана Малашонак. – Нашы спецыялісты з пастаўленымі задачамі спраўляюцца годна. Лічу, што вялікая заслуга ў гэ­тым і нашых ветэранаў, якія заўсёды стараліся перадаць свой вопыт. Кары­стаючыся выпадкам, выказваю ўсім – і сённяшнім, і былым – работнікам падатковай службы шчырую падзяку за вернасць прафесіі і важкі ўклад у агульную справу.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *