32 тысячи тон асфальтобетона уложили работники Докшицкого ДРСУ-180
На абслугоўванні Докшыцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 180 знаходзіцца каля 640 км мясцовых аўтамабільных дарог. З іх 346 км заасфальтаваных, 248 км гравійных і 46 км грунтавых.
Сёлета дарожнікі ўклалі 32 тысячы тон асфальтабетону. Працавалі не толькі ў раёне, але і ў Полацку і Глыбокім, паколькі паслугі ДРБУ-180 дзякуючы высокаму прафесіяналізму работнікаў карыстаюцца нязменным попытам у вобласці.
Ужо адрамантавана 25 км мясцовых дарог – новы асфальт разаслаўся на вуліцы Піянерскай і перавулку Палявога ў райцэнтры, у Бягомлі, Крулеўшчыне, Сценцы, Жамойску, Кромавічах і Слабадзе. Зараз вядуцца работы на аўтадарозе Паўночнае Гняздзілава – Буй, дзе запланавана заасфальтаваць 3 км. І гэта будуць апошнія кіламетры ў завяршэнне гадавога плана. Калі з’явяцца новыя аб’ёмы, ДРБУ з задавальненнем іх асвоіць.
Не спыняе работы асфальтазавод філіяла ў кар’еры “Рабінавік” – тут штогод здабываецца каля 100 тысяч кубоў пясчана-гравійнай сумесі, якая ідзе як на ўласныя патрэбы, так і на продаж.
На цяперашні дзень у ДРБУ-180 працуе 70 чалавек. Калектыў неаднаразова быў занесены на раённую Дошку гонару.
Ніна КРУКОВІЧ.

