Итальянскую чиабату предлагают попробовать в фирменных магазинах Докшицкого хлебозавода

Разам з іншымі гатункамі хлеба прадавец фірменнай крамы хлебазавода “Гарачы хлеб” Галіна Васюковіч абавязкова прапаноўвае пакупнікам чыабату.

Разам з іншымі гатункамі хлеба прадавец фірменнай крамы хлебазавода “Гарачы хлеб” Галіна Васюковіч абавязкова прапаноўвае пакупнікам чыабату.

Нядаўна ва ўсіх фірменных крамах докшыцкага хлебазавода, у тым ліку і ў буфеце цэнтральнай раённай бальніцы, з’явілася ў продажы чыабата “Любімы Віцебск” – традыцыйны італьянскі белы хлеб з хрумсткай скарынкай і порыстым мякішам. Навінку ў чэрвені пачало выпускаць прадпрыемства “Віцебскхлебпрам”.

– Чыабата валодае нейтральным смакам з лёгкай прыемнай кіслінкай ад доўгай ферментацыі цеста, – дае характарыстыку хлебу начальнік лабараторыі хлебазавода інжынер-тэхнолаг хлебапякарнай, кандытарскай і макароннай вытворчасці Святлана Чурко. – Гэты хлеб ідэальны для прыгатавання брускет і класічных сэндвічаў. Мякіш выдатна прапітваецца соусамі. Яшчэ адна важная асаблівасць: пры ахалоджванні, асабліва ў маразільнай камеры, крухмал у чыабаце мяняе сваю структуру, становячыся менш даступным для стрававальных ферментаў, што замаруджвае працэс засваення вугляводаў і гэтым самым згладжвае скачкі ўзроўню глюкозы ў крыві. Таму такі хлеб карысны для людзей са схільнасцю да дыябету. Таксама пад уздзеяннем нізкіх тэмператур бялкі ў хлебе становяцца больш падатлівымі для стрававальных ферментаў і, адпаведна, лепш засвойваюцца і прыносяць карысць нашаму арганізму.

Варта адзначыць, што ў крамах хлебазавода можна купіць як ужо выпечаную чыабату, так і яе паўфабрыкат у замарожаным выглядзе і прыгатаваць хлеб самім. Для гэтага дастаткова толькі размарозіць паўфабрыкат і памясціць хлеб на 3-5 хвілін у духоўку пры тэмпературы 180 градусаў.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *