Коварный токсин ботулизма
Батулізм – гэта атручванне таксінамі бактэрый батулізму, якое мае сімптомы цяжкага паражэння нервовай сістэмы. Небяспека таксінаў заключаецца ў тым, што выявіць іх “на смак і колер” немагчыма. Лятальнасць сярод хворых складае да 30 працэнтаў.
У пытаннях прафілактыкі батулізму асноўным з’яўляецца чысціня сыравіны. Таму чым чысцей вымытая гародніна перад кансерваваннем, а таксама рыба перад засолам, тым меншая верагоднасць, што ў прадукт трапіць узбуджальнік батулізму.
Пры кансерваванні ў хатніх умовах, асабліва гародніны, у якой утрымліваецца мала прыроднай кіслаты, неабходна дабаўляць па рэцэпце воцатную, лімонную кіслоты, паколькі ўзбуджальнік не любіць кіслае асяроддзе.
Засолку і марынаванне лепш рабіць у ёмістасцях са свабодным доступам паветра – у сувязі з тым, што ўтварэнне таксіну батулізму адбываецца ва ўмовах адсутнасці кіслароду (у герметычна закрытых слоіках).
Стэрылізацыю кансерваваных прадуктаў неабходна рабіць пры тэмпературы 80 градусаў на працягу 15-30 хвілін. Трэба ведаць, што пры кансерваванні ў слоіках выпрацоўка таксіну не адбываецца пры наяўнасці ў асяродку 8 працэнтаў кухоннай солі альбо 55 працэнтаў цукру.
Нязначнае ўздуцце накрыўкі на слоіку азначае тое, што ўжываць у ежу змесціва з яе катэгарычна забараняецца. Захоўваць кансерваваныя прадукты трэба пры тэмпературы ніжэйшай за +14 градусаў, паколькі пры гэтым выпрацоўка таксіну спыняецца.
Таксама не трэба набываць вырабленыя ў хатніх умовах кансервы, вэнджаную і салёную рыбу і іншыя прадукты ў прыватных асоб.
У сувязі з тым, што таксін разбураецца пры кіпячэнні, у якасці прафілактычных мер рэкамендуецца паўторная тэрмічная апрацоўка (15-20 хвілін) толькі што адкрытых слоікаў перад выкарыстаннем.
А. ШЫТАЛЬ,
інструктар-валеолаг РЦГіЭ.

