Девятиклассница Крулевщинской средней школы имени И.П. Титкова Виктория Молчанова стала участницей республиканских краеведческих православных чтений

photo_2026-10-27_00-08-00

Дзевяцікласніца Крулеўшчынскай сярэдняй школы імя І.П. Ціткова Вікторыя Малчанава стала ўдзельніцай рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў навучэнцаў “Тут родныя трымаюць карані”.

Дзяўчына выступіла з дакладам на тэму “Код храма: расшыфроўка летапісу VIII–XIX стагоддзяў”, у якім распавяла пра гісторыю будаўніцтва каменнай царквы Святых Космы і Даміяна ў Докшыцах, пастарскім служэнні святара Канстанціна Тамаровіча і тагачасным жыцці мясцовага насельніцтва. Работа была падрыхтавана пад кіраўніцтвам настаўніцы школы Наталлі Рандарэвіч.

Чытанні праходзілі ў Мінскай духоўнай акадэміі, дзе сабраліся дэлегацыі з розных рэгіёнаў краіны. У адрас прысутных прагучалі прывітальныя звароты міністра адукацыі Андрэя Іванца і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Наша даследчыца атрымала сертыфікат удзельніка чытанняў і памятны падарунак. Пазнавальнай была культурная праграма, у межах якой навучэнцы наведалі царкоўна-гістарычны музей Беларускай праваслаўнай царквы і Свята-Духавы кафедральны сабор.

– Чытанні былі аб’яднаны тэмай захавання гістарычнай памяці і праваслаўнай спадчыны, – рэзюмавала Наталля Рандарэвіч. – Для вучняў гэта і абмен вопытам, і духоўнае напаўненне, і высокая матывацыя да далейшага вывучэння праваслаўнага краязнаўства.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *