Два каравая испекли мастера Докшицкого хлебозавода на празднике «Дожинки-2026»

IMG_0007 с

Докшыцкі хлебазавод гатовы здзівіць: два ўнікальныя караваі прадстаўляюць наш раён на галоўным свяце хлебаробаў – “Дажынках-2026”, якія сёлета прымаюць Міёры.

Да абласнога фестывалю караваі выпякалі нашы майстрыхі – начальнік лабараторыі Святлана Чурко, хімік Наталля Онухава і хімік-мікрабіёлаг Вольга Суднік. Адзін зойме сваё месца на выставе сярод 11-і заводаў хлебпрама вобласці, а другі стане афіцыйным сімвалам нашага раёна.

Карпатлівая работа над будучымі шэдэўрамі пачалася за месяц да свята пасля зацвярджэння канцэпцыі і макетаў. Хаця жанчыны і не называюць сябе прафесійнымі дызайнерамі, іх тонкае мастацкае чуццё дапамагло стварыць сапраўдную святочную прыгажосць. Аўтары сачылі за тым, каб кожны элемент глядзеўся гарманічна.

– Спачатку з салёнага цеста вылепілі ўпрыгажэнні, высушылі іх, – расказала Святлана Чурко. – Затым выпякалі ярусы. Каля аснова выстаялася, каравай пачалі збіраць і дэкарыраваць.

На выставачны каравай для конкурсу хлебпрама пайшло каля 20 кілаграмаў мукі. Галоўным упрыгажэнем яго сталі вытанчаныя карункі з айсінгу – спецыяльнай пластычнай цукрова-бялковай масы. На каравай ад раёна спатрэбілася каля 15 кілаграмаў мукі. Яго вянчаюць сімвалы роднай зямлі – буслы, а надпіс “Докшыцкі раён” выкананы з дапамогай сучаснага кандытарскага друку на натуральных цукровых лістах.

Няма сумненняў, што гэтыя два караваі дастойна прадставяць Докшыччыну на абласным узроўні. У кожны кавалачак цеста, кожны вылеплены пялёстак і ажурны ўзор нашы жанчыны ўклалі часцінку сваёй душы і любоў да роднага краю.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара і Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *