В Докшицах состоялось праздничное мероприятие, посвященное Дню учителя
Першая нядзеля кастрычніка азарылася прафесійным святам мудрых, душэўных людзей, якія сэрцы аддаюць дзецям. Напярэдадні Дня настаўніка ў кінаканцэртнай зале “Іскра” ў Докшыцах адбылося ўрачыстае мерапрыемства.
Ва ўшанаванні педагогаў і ветэранаў працы прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
Аксана Эдуардаўна цёпла павіншавала віноўнікаў урачыстасці, пажадала ім далейшых поспехаў, падзякавала за высакародную працу.
– Кожны з вас робіць усё для таго, каб не проста перадаць веды, а выхаваць дастойных грамадзян сваёй краіны, – звярнулася яна да прысутных. – Сёння наша дзяржава ставіць перад сістэмай адукацыі вялікія задачы, якія патрабуюць прафесіяналізму, кампетэнтнасці, гібкасці. Але, ведаючы цудоўны патэнцыял педагогаў раёна, упэўнена, што з гэтай місіяй мы справімся.
Галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Падалец у сваім віншавальным выступленні адзначыла дасягненні сферы адукацыі раёна: стабальныя вынікі ў здачы цэнтралізаванага экзамену і тэсціравання, перамогі ў творчых конкурсах і шматлікія іншыя. Пажадала калегам натхнення, новых цікавых праектаў і гонару за выхаванцаў.
Па добрай традыцыі лепшыя з лепшых прадстаўнікоў галіны адукацыі раёна заахвочаны граматамі і падзякамі за самаадданую працу.
Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада № 3 г. Докшыцы Аксана Дулінец, Падзякай старшыні райвыканкама – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч Вікторыя Ждановіч. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – настаўнік музыкі Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Алеся Палякова, Падзякай раённага Савета дэпутатаў – настаўнік замежнай мовы СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Алена Елісеенка.
Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама атрымалі настаўнік Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната Таццяна Глазко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Людміла Крыльцова, загадчык дзіцячага сада № 2 г. Докшыцы Ірына Курушка, настаўнік гісторыі Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча Наталля Лапчык, загадчык Парплішчанскага дзіцячага сада Людміла Петрашкевіч, настаўніца музыкі СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Валянціна Палтаран, настаўнік працоўнага навучання СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Сяргей Ставер.
Ганаровай граматай аддзела па адукацыі райвыканкама ўзнагароджаны загадчык вучэбна-метадычнага кабінета раёна Аксана Гушчык, прыёмная мама Святлана Валадзько, педагогі Наталля Буглак, Святлана Бута, Ганна Гайдук, Марына Герасімёнак, Наталля Грыгаровіч, Святлана Грышкевіч, Святлана Жызнеўская, Вікторыя Забродзіна, Алеся Малаш, Наталля Міхайлава, Таццяна Адзінцова, Вольга Ардынская, Святлана Пісарэнка, Вікторыя Падляшчук, Аляксандр Палачанін, Валянціна Сіндрэвіч, Людміла Сініца, Алена Слізень, Жанна Стральцова, Таццяна Суднік, Ларыса Трацюк, Святлана Хоміч, Кацярына Шаршнёва, Жанна Шкадун, Ірына Шарох.
Самыя цёплыя словы прагучалі і ў адрас лабарантаў, бібліятэкараў, памочнікаў выхавальнікаў, кладаўшчыкоў, кухараў, вадзіцеляў, тэхнічнага персаналу, вартаўнікоў, якія працуюць у сферы адукацыі раёна. Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі ўручаны Аксане Гіль, Марыне Карпека, Таццяне Ковель, Віктару Каралевічу, Алене Лобач, Віктару Лукашэвічу, Таццяне Азямблоўскай, Анатолю Палачаніну, Святлане Палянінай, Алене Спічонак, Тамары Таляронак, Алене Чуган.
Да віншаванняў з Днём настаўніка далучылася старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Гігола. За актыўны ўдзел у спартыўным і грамадскім жыцці, рэалізацыі праграм дзейнасці прафсаюза Ганаровыя граматы райкама і падарункі атрымалі настаўнікі Ірына Андрыеўская і Мікалай Дорц.
Трохі сумным было развітанне з работнікамі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак. Яны ўпісалі ў гісторыю адукацыі раёна свае залатыя старонкі, на працягу дзясяткаў гадоў стваралі моцныя адукацыйныя традыцыі Докшыччыны, выхавалі дастойных вучняў і перадалі бясцэнны вопыт маладым калегам, якія цяпер упэўнена працягваюць іх справу. У якасці ўдзячнасці ў адрас ветэранаў працы прагучалі шчырыя апладысменты.
А самай доўгачаканай, хвалюючай, інтрыгуючай часткай свята стала цырымонія ўручэння галоўнай штогадовай педагагічнай узнагароды Докшыцкага раёна “Прызнанне-2026”. Пераможца ў кожнай з сямі намінацый атрымаў дыплом і статуэтку “Залатая Ніка” як прызнанне руплівай настаўніцкай працы і перавагі ў прафесіі.
У намінацыі «Творчая моладзь» пераможцай стала настаўнік пачатковых класаў Глінскай СШ Віялета Юхнавец, у намінацыі «Майстар сваёй справы» – настаўнік працоўнага навучання Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрната Міхаіл Маркавец, у намінацыі «Захаванне навуковых традыцый» – настаўнік рускай мовы і літаратуры Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Лілія Баброўская, у намінацыі “Поспех вучня» – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сітцаўскай СШ Людміла Кацейка, у намінацыі «Сэрца аддаю дзецям» – музычны кіраўнік дзіцячага сада № 3 г. Докшыцы Святлана Толкач, у намінацыі «Медыямайстар» – загадчык аддзела раённага Цэнтра дзяцей і моладзі» Юлія Стадольнік, у намінацыі «Лепшы менеджар у адукацыі» – дырэктар Глінскай СШ Людміла Асіповіч.
У цэлым мерапрыемства падарыла ўдзельнікам моцны зарад пазітыву. Гэтаму паспрыялі і бліскучыя канцэртныя выступленні выхаванцаў раённага Цэнтра дзяцей і мола-
дзі і творчых калектываў раёна.
Наперадзе ў педагогаў – новыя ўрокі і заняткі, пакарэнне новых прафесійных вяршынь. Насамрэч за нашых дзяцей можна быць спакойнымі: докшыцкія настаўнікі валодаюць усімі неабходнымі рэсурсамі для іх годнага навучання і выхавання.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.
































